Автор: Аляксей БЕЛЫ

17:05, 18 января 2016

Политика

remove_red_eye 100

Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у сходзе Баранавіцкага аддзялення руху “За свабоду”

Падчас мерапрыемства, якое адбылося 16 студзеня, быў абраны новы кіраўнік гарадской суполкі.

Неабходнасць правядзення справаздачна-выбарнага сходу Баранавіцкага аддзялення руху «За Свабоду» была выклікана заўчаснай смерцю гісторыка і грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, які на працягу некалькіх год каардынаваў дзейнасць суполкаю. На паседжанні, у якім узялі ўдзел 12 мясцовых актывістаў руху, прысутнічалі старшыня руху «За Свабоду» Алесь Мілінкевіч і яго першы намеснік Юрась Губарэвіч.

Прысутныя ўзгадалі, што было зроблена рухам за справаздачны перыяд, вызначылі планы на будучыню. Разам з правяденнем культурных і гістарычных мерапрыемстваў было вырашана ўзяць удзел у парламенцкіх выбарах.

– Не ўдзел у выбарах – больш маральны ўчынак, чым удзел у іх, –  адзначыў у сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч. – Але калі і мы не будзем удзельнічаць у гэтым, то людзі скажуць, што на палітычнай арэне краіны ўвогуле няма ніякай сілы, акрамя праўладнай.

РЕКЛАМА

На гэтым сходзе для ўступлення ў рух былі пададзены чатыры заявы. У сувязі з гэтым Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што калі ў некаторых рэгіёнах назіраецца спад у грамадскім жыцці, то ў Баранавічах, наадварот, праца вядзецца і патэнцыял нарошчваецца.

Прысутныя абралі новым старшынёй філіі Уладзіміра Гундара, баранавіцкага грамадскага актывіста, аднаго з заснавальнікаў Руху «За Свабоду», які ў 2014 годзе правёў адзіночны пікет у падтрымку Украіны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up