Автор: Аляксей БЕЛЫ

14:12, 13 января 2016

Культура

remove_red_eye 93

Баранавіцкі мастак Антон Бельскі атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі

Цырымонія ўзнагароджвання адбылася 12 студзеня ў Палацы Рэспублікі.

Сярод дзесяці дзеячоў культуры і мастацтва, навукі, педагогаў, аўтарскіх калектываў – і мастак Антон Бельскі, які атрымаў узнагароду з рук кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за роспіс у храме Іаана Прадцечы Свята-Узнясенскага жаночага манастыра ў гарадскім пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна.

Па словах Антона, у 2013 годзе настаяцельніца Баркалабаўскага манастыра звярнулася ў Акадэмію мастацтваў з запытам і просьбаю – зрабіць роспіс купала храма. На той час толькі ў Антона быў досвед у такой рабоце. Ды і жадаючых узяцца за гэта больш не знайшлося. Так пачалася гэта адказная місія, якая з перапынкамі доўжылася два з паловай гады.

Трэба адзначыць, што гэта не адзіная творчая работа Антона Бельская, якія датычацца беларускіх храмаў. Ён працаваў таксама над іканастасам у храме святога Георгія-Пабеданосца ў Брэсце, выконваў мазаічныя работы ў розных цэрквах Беларусі і нават у Беластоку, напісаў мноства ікон.

РЕКЛАМА

– Мы вельмі задаволеныя, што работа нашага сына атрымала такую высокую адзнаку, – прызнаўся Intex-press бацька Антона Георгій Бельскі. – Ён цягнуўся да мастацтва з дзяцінства, шмат працаваў над сабою, імкнуўся больш даведацца пра тое, чым вырашыў займацца. І цяпер гэта дае свой плён.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up