Автор: Аляксей БЕЛЫ

12:22, 12 января 2016

Культура

remove_red_eye 222

Выйшла кніга пра Баранавічы ў 1916 і 1941 годзе

Настаўніца Жамчужненскай сярэдняй школы Ірына Дубейка выдала кнігу “В годы военных испытаний”.

У кнізе 270 старонак, яна складаецца з двух раздзелаў: “Забытая вайна” і “Трагедыя 1941 года пад Баранавічамі”. У выданні змешчана больш за 600 фотаздымкаў і карт.  Першая частка кнігі напісана па-руску, другая – на беларускай мове. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў, большасць якіх ужо прададзена.

Першая частка кнігі прысвечана малавядомай Баранавіцкай аперацыі 1916 года, у якой загінула больш за 150 тысяч салдат з абодвух бакоў. Гэтыя матэрыялы ўжо выходзілі асобным выданнем у 2014 годзе, якое імгненна разышлося.

Аб’ём першай часткі ў выданні 2015 года значна павялічаны – з’явілася шмат дадатковых матэрыялаў, у тым ліку інфармацыя пра Георгіеўскіх кавалераў.

РЕКЛАМА

– Я правяла дзяцінства ў вёсцы Скробава, – гаворыць Ірына Дубейка. – Мы каталіся з горак, не ведаючы, што яны палітыя крывёю салдат, збіралі на лузе кветкі, не падазраючы, што гэтыя лугі – былое балота – усеяныя касцьмі вайскоўцаў. Хацелася б, каб наша Скробава ўзгадвалася разам з Крэвам, Смаргонню, Нараччу, якія добра вядомыя па падзеях Першай сусветнай вайны.

Другая частка кнігі апісвае першыя дні вайны ў 1941 годзе. У ёй апісаны малавядомыя падзеі і баявыя дзеянні пад Баранавічамі.

– Інфармацыю я знаходзіла ў бібліятэках, вывучала архіўныя матэрыялы, мемуары, навуковую літаратуру, працавала з замежнымі крыніцамі, – расказала Intex-press аўтарка. – Моцна дапамаглі даследчыкі з Расіі, падзяліліся матэрыяламі калегі з Маскоўскага ваенна-гістарычнага архіва.

Каб кніга пабачыла свет, аўтарцы давялося паўгода адкладаць сваю настаўніцкую зарплату. Аднак Ірына вельмі задаволеная, што яе матэрыялы, якія тычацца падзей падчас Першай і Другой сусветных войнаў на баранавіцкай зямлі, не прапалі.

Кніга Ірыны Дубейкі У гады ваенных выпрабаванняў

Кніга Ірыны Дубейкі У гады ваенных выпрабаванняў

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up