Автор: БелаПАН Ларыса ШЫГАНАВА

14:28, 9 января 2016

Политика

remove_red_eye 130

У Баранавічах прайшоў адзіночны пікет у падтрымку прадпрымальнікаў

8 студзеня ў Баранавічах грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет у падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

Акцыя адбылася з 12.00 да 13.00 на пляцоўцы ў старым гарадскім парку культуры і адпачынку, які вызначаны гарвыканкамам у якасці месца для масавых мерапрыемстваў. Чарнавус, які сам з’яўляецца ІП, выйшаў з плакатам, на якім было напісана: «Ты нас душыш. Голад не цётка. Улада крадзе. Казна пустая. «Малайчына». ІП, аб’ядноўвайцеся!» Абышлося без інцыдэнтаў. 

Чарнавус нагадаў, што ён падаваў у Баранавіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета на плошчы Леніна 4 студзеня. У пікеце планаваўся ўдзел больш за тысячу чалавек. Акцыя задумвалася з мэтай інфармавання жыхароў горада пра ўказ прэзідэнта №222, які настолькі ўскладніў умовы дзейнасці ІП з 1 студзеня гэтага года, што яны былі вымушаныя прыпыніць працу. 

Аднак гарадскія ўлады не дазволілі праводзіць пікет на падставе закона «Аб масавых мерапрыемствах», згодна з якім арганізатарамі мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў большай за тысячу чалавек могуць выступаць толькі палітычныя партыі, прафесійныя саюзы і некаторыя іншыя арганізацыі. 

РЕКЛАМА

– Таму я вырашыў правесці адзіночны пікет, не падаючы на яго заяўку, з патрабаваннем адмены ўказа прэзідэнта №222, – растлумачыў Чарнавус. – З-за гэтага дакумента на рынках нашага горада большая частка прадпрымальнікаў прыпыніла сваю дзейнасць. І яны не будуць працаваць да вырашэння пытання па сутнасці.

БелаПАН

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up