У Баранавічах адбыўся канцэрт Віктара Шалкевіча ў памяць Віктара Сырыцы
Вядомы беларускі спявак увечары 6 студзеня выступіў у нашым горадзе.
Віктар Шалкевіч выканаў для прысутных некалькі сваіх старых і новых песень ды расказаў, што добра ведаў Віктара Сырыцу, які не так даўно нечакана адышоў ад нас.
– Гэта быў вельмі вясёлы і прыстойны чалавек, я памятаю яго апранутага ў шляхецкі строй, з шабляй, падчас святкавання Мілавідскай бітвы, – расказаў бард. – Для мяне спадар Сырыца не памёр, як падаецца, і для кожнага з прысутных. Пакуль мы жывыя, жывая і памяць пра яго!
Комментарии
Правила комментирования