2015 год праз сацыяльныя сеткі
Intex-press склала спіс падзей ў Беларусі, якія заўважылі карыстальнікі сацсетак па ўсім свеце.
Студзень, люты — #SaveLohvinau
Журналісты БелаПАН адказалі на выклік Radio Svaboda і сабралі грошы, каб падтрымаць Кнігарня Логвінаў #savelohvinau. Мы …
Posted by Белорусские новости on 4 Люты 2015
Сакавік — #25sakavika
Дзень Волі, гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, грамадскасць Беларусі адзначала ўжо ў 97-мы раз. Грамадскія актывісты гэтым разам паспрабавалі змяніць фармат мерапрыемства, каб у ім хацелася прыняць удзел кожнаму.
Як у Баранавічах у розныя гады адзначалі Дзень Волі http://t.co/hIeQfiOQIn #25сакавіка #25sakavika #БНР pic.twitter.com/kHiQLY6lWa
— Ruslan Raviaka (@elup) 25 Март 2015
РЕКЛАМА
Красавік — #ПридумайНалогДляБеларуси, #26krasavika
Слова «дармаед», вядомае з савецкіх часоў, вярнулася ў маўленне беларусаў разам з падпісаннем дэкрэта №3. Дакумент прадугледжвае выплату беспрацоўнымі падатка памерам 20 базавых велячыняў. Як апынулася, гэта быў не апошні падатак, уведзены ў 2015-м.
Тэг #ПридумайНалогДляБеларуси с одной стороны достаточно забавный, а с другой не особо, если живёшь в РБ
— Charles (@creusdowski) 28 декабря 2015
У 2016-м годзе спаўняецца 30 год з аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Белорусский художник и дизайнер Владимир Цеслер — к годовщине аварии на ЧАЭС #26krasavika pic.twitter.com/kEGEj0GuYm
— Белорусский партизан (@belpartisan) 27 апреля 2015
Май — #freebelarusian
Гамяльчук Кірыл Сілівончык быў асуджаны Маскоўскім судом да двух гадоў у калоніі-пасяленні за «публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці». Працуючы ў Ніжнім Ноўгарадзе хлопец размяшчаў «ВКонтакте» допісы ў падтрымку Украіны. Кампанія падтрымкі беларуса працягваецца дагэтуль.
Беларуса асудзілі ў Расеі на 2 гады за ПЕРАПОСТ з групы ўкантакце http://t.co/1jN5Fi37Nb #freebelarusian pic.twitter.com/S258FTdeW5
— Радыё Свабода (@svaboda) 23 апреля 2015
Чэрвень — #выцімайка, #ЕслибыЛукашенконепобедилв1994
Сёлета дызайнеры адраджалі выцінанку, ажурны ўзор, выразаны паперы.
Перад пачаткам выбарчай гонкі беларусы вырашылі правесці Twitter-марафон.
Беларусы жылі б добра і доўга. #ЕслибыЛукашенконепобедилв1994
— Анця (@AnnTrublina) 17 июня 2015
Ліпень — #TaK, #вышыванка
Кандыдатка на прэзідэнта Таццяна Караткевіч найбольш актыўна выкарыстоўвала сацыяльныя сеткі ў сваёй перадвыбарчай кампаніі.
Рэпартаж @svaboda пра візіт @TKaratkevich у Баранавічы: http://t.co/8S1vX64oBP #electby #TaK #twiby #выбары pic.twitter.com/uRhPjtrnHh
— Партыя БНФ (@PartyjaBNF) 8 августа 2015
БРСМ заклікаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць правільны выбар. За аснову была ўзята акцыю Арт Сядзібы «Пазнач сябе беларусам!».
Жнівень — #Sky4Statkevich
Недзяржаўныя арганізацыі сумесна з роднымі палітвязняў зладзілі акцыю салідарнасці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня споўнілася 59 гадоў. Карыстальнікі Instagram з усяго свету публікавалі фота неба, якога не хапала палітвязню за кратамі. Неўзабаве Аляксандр Лукашэнка памілаваў палітыка і іншых палітвязняў.
Мікалай Статкевіч ў Баранавічах — першае інтэрв’ю пасля вызвалення http://t.co/f8wYYgJ7oG pic.twitter.com/a4OUbOgl8p
— Ruslan Raviaka (@elup) 24 августа 2015
Верасень — #сход, #NoRussianBaseInBelarus
Пасля вызвалення Мікалай Статкевіч праводзіў у Мінску выбарчыя сходы.
Статкевіч зноў кліча на перадвыбарчы сход — абмеркаваць вынікі праўленьня Лукашэнкі http://t.co/NeJHMhGghS pic.twitter.com/VHJJp8HJdL
— Радыё Свабода (@svaboda) 14 сентября 2015
Адзін з іх быў супраць расійскай вайсковай базы.
— Тэрыторыя правоў (@HumanRightsBY) 4 октября 2015
Кастрычнік — #electby, #пагоняпобач
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 85752 жыхароў Баранавічаў.
Баранавічы: сябра гарадской камісіі прагаласаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола #electby #выборы2015 http://t.co/MtvrYDjX88
— vybaryBY2015 (@vybaryBY2015) 13 октября 2015
Кадэты Ястрамбельскага вучылішча апублікавалі “ВКонтакте” фотаздымак герб “Пагоня“ пад вайсковай формай. Пераслед навучэнцаў з боку адміністрацыі стаў падставай спачатку для акцыі салідарнасці, а пасля папулярызацыі нацыянальных сімвалаў.
Лістапад — #Караткевіч85
Спрашивают и Быкова, и Алексиевич сейчас… Но национальный писатель наш — Короткевич. #Караткевіч85 https://t.co/CzuBreldL6
— Маркоўны Трэш (@morkvatresh) 26 ноября 2015
Снежань — #студентыпротив, #нобельразам
Студэнты БДУ 2 снежня правялі Марш супраць увядзення платных пераздач.
Сыходзячы год беларусы запомняць першай ў гісторыі краіны Нобелеўскай прэміяй. Святлана Алексіевіч атрымала яе «за свае поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці нашага часу».
«Беларусы ганарацца Вамі, Святлана!» ФОТАФАКТ https://t.co/LSLRv2B8Jg pic.twitter.com/k1lhGvNgTa
— NN.BY / «Наша Ніва» (@nasa_niva) 15 декабря 2015
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий