Новости / Культура

У Баранавіцкай арганізацыі ТБМ абралі новага кіраўніка

22.12.2015, 10:41 / remove_red_eye 139 / chat_bubble

На справаздачна-выбарчым сходзе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" новым старшынёй арганізацыі стаў Мікалай Падгайскі.

Сход адбыўся 19 снежня на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіно. Хвілінай маўчання ўшанавалі сябры арганізацыі памяць былога кіраўніка Баранавіцкай філіі ТБМ Віктара Сырыцы, які заўчасна пайшоў з жыцця сорак дзён таму.

 

Сакратар сходу Анжэла Камбалава прапанавала стварыць куточак памяці Віктара Сырыцы на сядзібе ТБМ у Русіно.

РЕКЛАМА

Сакратар сходу Анжэла Камбалава прапанавала стварыць куточак памяці Віктара Сырыцы на сядзібе ТБМ у Русіно.

Пасля са справаздачным дакладам выступіў намеснік старшыні арганізацыі Мікалай Падгайскі. Ён распавёў прысутным пра тое, чым займалася філія на працягу апошняга года. Гэта і даследчыя работы, звязаныя са 100-годдзем пачатку Першай сусветнай вайны, і шматлікія сустрэчы з выбітнымі людзьмі краіны, і ўсталяванне шыльдаў на гістарычных помніках, і правядзенне свята вышыванкі, і шмат іншых мерапрыемстваў дзеля ўшанавання гістарычнай спадчыны нашай зямлі.

Удзельнікі справаздачна-выбарчага сходу ў Русіно 19 снежня.

Удзельнікі справаздачна-выбарчага сходу ў Русіно 19 снежня.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў, які браў удзел у сходзе, адзначыў, што ў плане арганізацыі – пошук сродкаў на ўшанаванне памяці Віктара Сырыцы для ўсталяваня на магіле грамадскага актывіста помніка. Кіраўнік рэспубліканскай арганізацыі падкрэсліў, што Віктар Сырыца шмат зрабіў, каб на баранавіцкай зямлі стаялі помнікі выбітным людзям, і трэба прыкласці намаганні, каб і яго памяць была ўшанавана належным чынам.

– Нас хвалюе пераемнасць, – адзначыў ён. – У Беларусі некаторыя арганізацыі з сыходам кіраўнікоў проста перасталі існаваць. Таму вельмі важна, каб справа, якой займаўся Віктар Антонавіч, была працягнута.

Алег Трусаў прапанаваў на месца старшыні арганізацыі намесніка Віктара Сырыцы – Мікалая Падгайскага. Кандыдатура была адобрана аднагалосна. Намеснікамі старшыні абраныя Анжэла Камбалава і Аляксей Белы. А ганаровым старшынёй стаў Міхась Бернат. Абрана таксама новая Рада арганізацыі і адноўлены суполкі. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up