Автор: Ганна КІЛАТ

15:30, 15 декабря 2015

Общество

remove_red_eye 112

Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але яму трэба ваша дапамога

Цяпер яму 10 гадоў. Ён вучыцца ў звычайнай школе ў Светлагорску сярод звычайных дзяцей. І сам – звычайны хлопчык. Любіць камп’ютар і мае сяброў, у яго ёсць старэйшы брат, з якога хочацца браць прыклад у ва ўсім, любіць сваіх бацькоў, паважае настаўнікаў.

Яго любімыя прадметы матэматыка і англійская мова. Ён не адстае ад аднагодкаў і стараецца быць першым у ва ўсім… На прагулку заўсёды бярэ з сабой хлеб для птушак, кавалачак кілбаскі для бяздомнага ката, з якім пасябраваў ля свайго пад’езда… Вось толькі хадзіць самастойна Ягор не можа.

“Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей, што дурэюць, усведамляючы сваю непаўнавартаснасць”, – піша яго мама Іна Валчкова.

Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы. Але з яго дыягназам (ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені), надзея дабіцца выніку ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі нядаўна першы рэабілітацыйны курс у цэнтры “Алінэк” у Варшаве. Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медыцынскага рыштунку, абутку, патрабуе немалых грошай, якіх у сям’і няма.

РЕКЛАМА

Мама даглядае за Ягорам, яго трэба вадзіць у школу. Старэйшы брат Ягора таксама вучыцца ў школе. У сям’і працуе толькі тата.

Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:

Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы

Долары ЗША – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы

Еўра – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.

Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанка http://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/3220.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up