Автор: Аляксей БЕЛЫ

14:58, 14 декабря 2015

Культура

remove_red_eye 140

Баранавіцкаму паэту Алесю Корневу споўнілася 80 год

Прэзентацыя творчасці сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Корнева, прымеркаваная да яго юбілею, адбылася 11 снежня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.

На вечарыну, якая атрымала назву «Словы, вобразы, радкі», у чытальнай зале бібліятэкі сабраліся паплечнікі, блізкія і прыхільнікі творчасці Алеся Касьянавіча. Слайд-фільм, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі, паведаў удзельнікам імпрэзы пра жыццёвы і літаратурны шлях Алеся Корнева, які за 20 год сваёй творчай дзейнасці выдаў 23 паэтычныя зборнікі, тры з якіх – у гэтым годзе.

Ваеннае дзяцінства, школьныя гады, навучанне ў медыцынскім інстытуце, праца на працягу 33 гадоў у скурна-венералагічным дыспансеры намеснікам галоўнага ўрача – такі жыццёвы шлях юбіляра. А сур’ёзна займацца літаратурнай творчасцю ён пачаў толькі пасля таго, як выйшаў на пенсію. Тым не менш гэта не засталося незаўважаным: Алесь Корнеў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка і мядовай прэміяй (пуд мёду) ад мецэната, пчаляра і паэта Міколы Папекі.

Удзельнікі калектыву Неспакойныя сэрцы выступілі на святочнай імпрэзе ў гонар Алеся Корнева. Фота: Аляксей БЕЛЫ

РЕКЛАМА

Удзельнікі калектыву Неспакойныя сэрцы выступілі на святочнай імпрэзе ў гонар Алеся Корнева. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Шчырых слоў у гонар юбіляра гучала ў гэты вечар шмат. Яго віншавалі калегі па цэху Людміла Шувалава, Раіса Раманчук, Клаўдзія Трысцень, Мікалай Зайцаў, Галіна Ліс і Сяргей Карповіч. Падчас імпрэзы гучалі песні ў выкананні калектыву “Неспакойныя сэрцы”. Ад імя абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў віншавальнае пісьмо агучылі Мікола Папека і Мікола Аляхновіч.

– Я не шкадую, што ўручыў Алесю Корневу дыплом і пуд мёду, – сказаў у сваім выступленні Мікола Папека. – Гэта вельмі творчы чалавек і ён варты значна большага.

Святочная вечарына да юбілею Алеся Корнева адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Святочная вечарына да юбілею Алеся Корнева адбылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы 11 снежня. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up