Автор: Руслан Равяка

19:58, 13 декабря 2015

Общество

remove_red_eye 171

У Баранавічах біскуп Антоні Дзям’янка адчыніў Браму міласэрнасці

Урачыстае адкрыццё Святых дзвярэй адбылося 13 снежня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

Год міласэрнасці ў беларускіх католікаў пачаўся 13 снежня з адкрыцця Святых брам у 11 храмах краіны. У Беларусі яны адчыніліся ўпершыню, раней праз Браму міласэрнасці можна было прайсці толькі ў Рыме адзін раз у 25 год.

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

РЕКЛАМА

Святочнае мерапрыемства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Вернікі памаліліся ў двары касцёла. Пасля гэтага біскуп адчыніў дзверы храма, якія ўяўляюць сабой Браму міласэрнасці, і заклікаў усіх увайсці ў касцёл – на святую імшу.

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Урачыстае адкрыццё Святых дзвярэй адбылося 13 снежня у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Фота: Руслан РАВЯКА

Урачыстае адкрыццё Святых дзвярэй адбылося 13 снежня у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Фота: Руслан РАВЯКА

Пінскі ардынарый заахвоціў усіх задумацца падчас юбілею аб учынках міласэрнасці адносна цела і адносна душы і заклікаў нанова адкрываць гэтыя ўчынкі міласэрнасці. Па словах біскупа, усім вернікам трэба карыстацца ласкай атрымання адпустаў.

Падчас споведзі, па яго словах, чалавек спазнае міласэрнасць Бога, да якой ён пакліканы; пасля споведзі і прыняцця Святой камуніі чалавек знаходзіцца ў поўнай еднасці з Богам. Без гэтай еднасці немагчыма атрымаць адпустаў, сімвалам якіх і з’яўляюцца Брамы міласэрнасці – Святыя дзверы санктуарыяў і катэдраў па ўсім свеце. 

Напрыканцы Імшы ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка памаліўся з вернікамі ў інтэнцыі Папы Францішка, каб тыя, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі, маглі атрымаць адпуст. Пасля малітвы ўсім прысутным было ўдзелена благаславенне Папы Рымскага.

Прайсці праз Браму міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа можна будзе да лістапада 2016 года.

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

РЕКЛАМА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Біскуп адчыніў дзверы храма, якія ўяўляюць сабой Браму міласэрнасці, і заклікаў усіх увайсці ў касцёл – на святую імшу. Фота: Руслан РАВЯКА

Біскуп адчыніў дзверы храма, якія ўяўляюць сабой Браму міласэрнасці, і заклікаў усіх увайсці ў касцёл – на святую імшу. Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Фота: Руслан РАВЯКА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up