Автор: Руслан Равяка

13:32, 11 декабря 2015

Общество

remove_red_eye 74

У Баранавічах 13 снежня адкрыюць Святыя дзверы для атрымання індульгенцыі

Вернікі, якія пройдуць у гэты дзень праз Святыя дзверы, атрымаюць адпуст грахоў за спавяданыя грахі.

Урачыстае адкрыццё Святых дзвярэй адбудзецца ў нашым горадзе ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа а 12.00.

Падобнае мерапрыемства адбудзецца ў храмах усяго свету па беспрэцэдэнтнай пастанове Папы Рымскага Францішка з нагоды юбілейнага Года міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкай Царкве.

 

РЕКЛАМА

– Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны зрабіць кароткую пілігрымку да Святых дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання. Акрамя таго, я распараджаюся, каб у санктуарыях, дзе былі адчынены Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, якія традыцыйна вызначаны ў якасці юбілейных, існавала магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны  ў першую чаргу з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем пра міласэрнасць. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя цэлебрацыі вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Касцёла і ўсяго свету, – напісаў Пантыфік.

Што тычыцца Святых дзвярэй, якія адкрываюцца падчас юбілейнага года, то праходжанне праз іх зусім не прывядзе да адпушчэння грахоў, у якіх варта каяцца на Споведзі. Некаторыя думаюць, што дастаткова прайсці праз Святыя дзверы, каб атрымаць адпушчэнне грахоў. Але дзеля адпушчэння грахоў неабходна прыступіць да споведзі, а праходжанне праз Святыя дзверы даруе індульгенцыю, то бок прабачэнне часовай кары за ўжо спавяданыя грахі (гэтая кара заключаецца ў ачышчэнні душы як на працягу зямнога жыцця, так і пасля смерці – у Чыстцы), паведамляецца на каталіцкім партале.

Старыя ці хворыя людзі, якія здольныя прайсці праз Святыя дзверы, ля іх могуць атрымаць адпуст, проста прыняўшы св. Камунію ці ўдзел у св. Імшы або супольнай малітве, нават з дапамогай радыё і тэлебачання.

Зняволеныя ў турмах, па словах Пантыфіка, «могуць атрымаць адпуст у турэмных капліцах. А калі будуць праходзіць праз дзверы сваёй камеры, кіруючы думкі і малітвы да Айца, няхай кожны раз гэты жэст азначае для іх праходжанне праз Святыя дзверы, таму што Божая міласэрнасць, якая можа змяняць сэрцы, таксама ў стане пераўтварыць краты ў досвед волі».

Папа Францішак нагадаў, што адпуст можа быць ахвяраваны не толькі за сябе, але і за памерлага.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up