Новости / Общество

Беларуска-галандска-польская канферэнцыя з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека

9.12.2015, 12:16 / remove_red_eye 69 / chat_bubble

Глядзіце ў нас на сайце прамую анлайн-трасляцыю з Варшавы 9 снежня, з 16.00 да 20.00 па беларускім часе.

З нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека Пасольства Каралеўства Нідэрландаў і Польскі інстытут міжнародных адносін разам арганізуюць семінар «Новая Еўрапеска палітыка суседства: прыстасоўванне ці пераазначэнне?».

Пасольства Каралеўства Нідэрландаў арганізуе трохбаковыя канферэнцыi па Беларусі кожны год у перыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага дня правоў чалавека. Мы робім гэта для прапаганды інавацыйных падыходаў у абароне правоў чалавека.

Канферэнцыя пройдзе ў форме дыскусій, у ходзе якіх будуць прадстаўлены выклікі, якія стаяць перад новай еўрапейскай палітыкай суседства ў кантэксце крызісу бежанцаў і фарміравання новай палітыкі бяспекі. У рамках тэматычных блокаў цэнтральнае месца будзе адведзена аналізу ролі правоў чалавека і агульнай адказнасці Еўрапейскага саюза і яго суседзяў.

РЕКЛАМА

Удзельнікі канферэнцыі паспрабуюць даць адказ на пытанне, што рабіць з Еўрапейскай палітыкай суседства – унесці карэктывы або даць новае вызначэнне.

Канферэнцыя будзе праходзіць у Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў па адрасе: г. Варшава, вул. Кавалерыi, 10.

Семінар будзе транслявацца ў Iнтэрнэце.

 



Падчас канферэнцыі будзе магчымасць актыўнага ўключэння у дыскусію праз Twitter hashtag: #NLPLBY

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up