Новости / Ручная работа - Handmade

У продажы з’явіліся елачныя цацкі з «Пагоняй»

7.12.2015, 15:55 / remove_red_eye 342 / chat_bubble

Купіць елачныя ўпрыгожванні са старадаўняй сімволікай "Пагоня" і беларускім арнаментам можна ў сетцы Інтэрнэт.

Цацкі з нацыянальнай сімволікай напярэдадні навагодніх святаў і Калядаў выпусціла інтэрнэт-крама symbal.by.

Белы елачны шар с коннікам зроблены са шкла і мае дыяметр 80 мм. Ен упрыгожаны дадатковым ручным дэкорам і таму каштуе нямала – 120 тысяч рублёў.

У «давесак» у той жа краме прыхільнікі нацыянальнай сімволікі могуць набыць елачную цацку «Шар з арнаментам». Як значыцца на сайце, «сімвал на шары абазначае сакральную, чыстую зямлю і ачышчэнне святым, нябесным агнём». Шар таксама зроблены са шкла і мае ручны роспіс.

РЕКЛАМА

Шар з беларускім арнаментам. Фота з сайта symbal.by.

Шар з беларускім арнаментам. Фота з сайта symbal.by.

Чырвона-белы арнамент упрыгожвае дызайнерскую калядную елку з тканіны і дрэва, якую можна паставіць на стол. Вышыня цацкі – 35 см, шырыня – 20 см. Аўтар цацкі – Барыс Гарбачэўскі.

Елачка з тканіны. Фота з сайта symbal.by.

Елачка з тканіны. Фота з сайта symbal.by.

Навагоднія ўпрыгожванні ў нацыянальным стылі майструюць і баранавіцкія рамеснікі. Святлана Дзядовіч зрабіла з ільняных нітак, карункаў і стужак елачныя шары і цацкі ў выглядзе навагодніх елак.

Навагоднія елачныя цацкі Святланы Дзядовіч. Фота з архіва майстра.

Навагоднія елачныя цацкі Святланы Дзядовіч. Фота з архіва майстра.

Майстар выпілоўвання лобзікам па дрэве Віктар Дарковіч зрабіў драўляных звяроў з беларускім арнаментам.

Сувеніры Віктара Дарковіча з нацыянальным каларытам. Фота з архіва майстра.

Сувеніры Віктара Дарковіча з нацыянальным каларытам. Фота з архіва майстра.

Драўляная малпа, зробленая Віктарам Дарковічам. Фота з архіва майстра.

Драўляная малпа, зробленая Віктарам Дарковічам. Фота з архіва майстра.

РЕКЛАМА

Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up