Новости / Общество

Бабры затапілі гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне

30.11.2015, 15:10 / remove_red_eye 185 / chat_bubble

Збудаваўшы гаць, бабры затапілі вядомы гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне – крыніцу, што знаходзіцца ў лясным яры паміж вёскамі Ясянец і Пруды.

Гэта адзіная ў Баранавіцкім раёне крыніца гэтак званага ўзыходнага тыпу: вада з яе пад вялікім ціскам уздымаецца над паверхняй вады. У 2010 годзе гэта ўнікальная мясціна была абвешчана помнікам прыроды мясцовага значэння. Крыніцу асвяціў святар, і пры ёй паставілі крыж з малітвай. З лясной дарогі да крыніцы зрабілі драўляныя сходы з парэнчамі, побач на лясной паляне паставілі альтанку з лавамі і сталом.

Бабры каля гэтай крыніцы жывуць ужо шмат гадоў, але дагэтуль іх жыццядзейнасць была амаль незаўважнай. Яшчэ ў пачатку восені крыніца выглядала натуральна. Цяпер жа яр, у якім і прабіваецца на паверхню крыніца, прыкладна на метр затоплены вадою. Бабры павалілі тут дрэвы і збудавалі гаць, таму сцёк крынічнай вады ў суседнюю рэчку Сервеч крытычна запаволіўся. У выніку – цяпер да крыніцы не падысці, яна пакрысе пераўтвараецца ў балота.

Фота: Алесь ГІЗУН

РЕКЛАМА

Фота: Алесь ГІЗУН

– Каб выратаваць і ачысціць крыніцу, магчыма, давядзецца выганяць адсюль баброў і разбураць іх гаць, – паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі, які паабяцаў у найбліжэйшы час выехаць на месца здарэння.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up