Автор: Аляксей БЕЛЫ

16:15, 26 ноября 2015

Культура

remove_red_eye 692

Назву твора «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч прыдумаў у Мілавідах?

Сусветна вядомаму літаратару Уладзіміру Караткевічу 26 лістапада споўнілася б 85 гадоў.

Аўтара такіх геніяльных твораў, як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», і шматлікіх паэтычных зборнікаў не стала ў ліпені 1984 года.

Ён быў жыццялюб, гумарыст і вандроўнік. Наведваў Уладзімір Караткевіч і нашы мясціны. У адной з публікацый Уладзімір Сямёнавіч узгадвае, як улетку 1963 года разам з Янкам Брылём яны вандравалі па Слонімшчыне, Лідчыне і Наваградчыне.

– Гэтая паездка асабліва зблізіла нас, – піша ён. – Спачатку цягніком да Баранавіч. Стаялі ля акна. Гаварылі і гаварылі. Пра Коласа – бо за шклом Стаўбцы, пра Багрыма – бо наводдаль быў Крашын. Увогуле пра лёс беларускіх паэтаў і пра кожнага з іх. Пасля хадзілі па Баранавічах, і Янка Брыль расказваў, якім быў горад і акруга да 1939 года. І я, што заўсёды лічыў Баранавічы сумным горадам, раптам зразумеў: ва ўсяго ёсць свая гісторыя, калі табе расказвае пра яе абазнаны чалавек. На плошчы сустрэліся з Валодзем Калеснікам, што чакаў нас, і паехалі далей ягонай машынай на Слонім…

РЕКЛАМА

Караткевіч: «І я, што заўсёды лічыў Баранавічы сумным горадам, раптам зразумеў: ва ўсяго ёсць свая гісторыя, калі табе расказвае пра яе абазнаны чалавек».

І невыпадкова сярод вершаў знакамітага паэта і празаіка ёсць верш «Паўлюк Багрым», прысвечаны нашаму знакамітаму земляку, кавалю, жырандоля якога і зараз вісіць у крашынскім касцёле, аўтару верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы».

Вось як піша Караткевіч пра Багрыма:

Дагарае жыццё. Хто на ўлонне старому прытуліцца?

Ні дзяцей, ні нашчадкаў, даўно праляцела вясна, прагрымела паўстаннем,

Прайшла праз зялёную вуліцу, згасла ў цяжкай салдатчыне…

Мусіць у рабстве сканаць.

Мог бы славай грымець сярод годных паэтаў Еўропы, –

Гвалтам спуталі ногі, трымалі ўвесь час за руку…

Версію назвы вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» выказала і пазначыла ў сваіх навуковых працах прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага ўніверсітэта Алена Белая. На месцы Мілавідскай бітвы касінераў Каліноўскага і царскіх вайскоўцаў ў Баранавіцкім раёне  абапал дарогі – два помнікі: адзін – змагарам за волю, другі – расейцам, што душылі тут волю. І на помніку царскім салдатам з тыльнага боку – зламаны колас. Алена Белая выказала меркаванне, што, калі Караткевіч наведваў нашу зямлю і ўбачыў гэты колас, тады і нарадзілася назва твора. Гэту думку падтрымаў і вядомы навуковец Адам Мальдзіс, пра гэта пісала ў Амерыцы газета «Беларус».

І на помніку царскім салдатам у Мілавідах ёсць зламаны колас. Алена Белая выказала меркаванне, што, калі Караткевіч наведваў нашу зямлю і ўбачыў гэты колас, тады і нарадзілася назва твора. 

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта рамантыка, пафас і ўзнёсласць. Яго чытаюць, яму ставяць помнікі. А да 85-годдзя з дня народзін нашага славутага земляка ў сузор’і Льва з’явілася зорка Уладзіміра Караткевіча. Гэта зорка шостай велічыні, адна з самых вялікіх, прадстаўленых у Міжнародным зорным каталогу ў Беларусі, якая ў добрае надвор’е відаць нават няўзброеным вокам. Такі падарунак да юбілею паэта і празаіка падрыхтавалі супрацоўнікі Аршанскага музея Караткевіча і прадстаўнікі Міжнароднага зорнага каталога ў Беларусі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up