Автор: Анастасія ПІЛЮГІНА

17:56, 16 ноября 2015

Культура

remove_red_eye 171

«Кубак Баранак-2015» намінавалі на прэмію Міжнароднай асацыяцыі «Што? Дзе? Калі?» як лепшы дзіцячы турнір года

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце асацыяцыі.

Гулец брэйн-рынгу з Мінска Вадзім Кузьміч прапанаваў арганізатарам узнагародзіць «Кубак Баранак».

– «Кубак Баранак» – адзін з лепшых школьных турніраў Беларусі, – расказаў Intex-press Вадзім Кузьміч, удзельнік Беларускай лігі інтэлектуальных каманд. – Выдатная каманда арганізатараў стварае непаўторную атмасферу для ўдзельнікаў. Варта адзначыць насычаную і якасную гульнявую праграму: шэсць заліковых і дзве незаліковыя гульні! Таксама велізарным плюсам з’яўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне для ўсіх каманд. На ніводным іншым беларускім турніры такога няма. Камандам дапамагаюць валанцёры, якія сустракаюць і суправаджаюць гульцоў падчас правядзення спаборніцтва.

Вадзім Кузьміч. Фота: http://vk.com/club9095718

РЕКЛАМА

Вадзім Кузьміч. Фота: http://vk.com/club9095718

 

На жаль, «Кубак Баранак» не быў адзначаны ўзнагародай. У Тбілісі падчас чэмпіянату свету «Што? Дзе? Калі?» 14 лістапада прэмію атрымала Першынства Сібіры па інтэлектуальных гульнях (Навасібірск, Расія).

Інтэлектуальны турнір праходзіць у Баранавічах з сакавіка 2012 года. Арганізатарам турніру выступае клуб «Альянс», які займаецца правядзеннем інтэлектуальных спаборніцтваў у нашым горадзе. У гульнявым сезоне 2013–2014 гадоў Беларуская ліга інтэлектуальных каманд прызнала «Кубак Баранак» лепшым юнацкім турнірам.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up