Віктар Сырыца, якім мы яго запомнілі
Выбітны жыхар горада Баранавічы, вядомы выкладчык, грамадскі дзеяч, даследчык, гісторык нечакана адышоў ад нас 9 лістапада.
Мы шмат пісалі пра дзейнасць гэтага выбітнага чалавека, пра яго планы і памкненні. Віктар Антонавіч увесь час спяшаўся нешта добрае зрабіць для нашай краіны, пашырыць сярод нас веды пра гісторыю і культуру Беларусі, нашага горада. Яго хапала на мноства разнастайных мерапрыемстваў, віктарынаў, добраўпарадкаванне памятных месцаў і пошук новых фактаў нашай гісторыі.
Мы не заўжды паспявалі за ім. Цяпер нам усім яго будзе не хапаць.
20-годдзе Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы. Выступае гісторык Віктар Сырыца, 2009 год.
У Завоссі: пісьменнік Уладзімір Арлоў з гісторыкам Віктарам Сырыцам і журналістам Аляксеем Белым, 2009 год
Віктар Сырыца (злева) і Віктар Мязяк падчас судовага паседжання за арганізацыю Мясцовага сходу былі аштрафаваныя на 875 тысяч рублёў, 2011 год.
Віктар Сырыца трымае трэці адміністрацыйны пратакол, складзены на яго за арганізацыю Мілавідскага фэсту.
Віктар Сырыца пакідае залу судовых паседжанняў падчас суда за Мілавідскі фэст. Яго аштрафавалі на 2 млн рублёў. Фота: Канстанцін ЛІТВІН
Чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны. Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў (злева) падарыў бібліятэцы ТБМ кнігу
Віктар Сырыца ўручыў Уладзіміру Арлову, аўтару “Імёнаў свабоды”, пано, вырабленае ў гонар 355-х угодкаў Палонкаўскай бітвы баранавіцкім мастаком Міколам Коласам, 2015 год.
Жыхар вёскі Вольна Міхаіл Амялішка (злева) паказаў Віктару Сырыцу месца, куды яго бацька падвозіў забітых салдат у Першую сусветную вайну.
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий