Пахаванне Віктара Сырыцы адбудзецца 13 лістапада
Аб гэтым на старонцы Фэйсбука напісала яго дачка Вера Галушка.
“Вялікі дзякуй усім неабыякавым да нашага гора. Мой Татусь быў самым найлепшым для мяне і, як я разумею, для шмат каго з вас. Цяжэй за ўсё ўсведамляць, што яго больш няма побач. Татусь, ты застанешся ў маім сэрцы назаўжды!”
Развітацца з Віктарам Антонавічам можна ўвечары 12.11.2015 ці з 10.00 да 11.00 13.11.2015 года па адрасе: вул. Камсамольская, д. 28 кв. 65. Пахаванне – у 13.00 на могілках “Русіно”.
Комментарии
Правила комментирования