Новости / Общество

Станем за журналістыку і вольны Байнэт!

5.11.2015, 8:21 / remove_red_eye 118 / chat_bubble

Кампанія «Станем за журналістыку!» праходзіць у свеце 5 лістапада. Яна ладзіцца ўжо восьмы год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), асацыяваным сябрам якіх з'яўляецца ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

На сённяшні дзень ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» лічыць найвастрэйшай праблемай блакаванне незалежных беларускіх сайтаў. Таму лозунг сёлетняй кампаніі – «Станем за вольны Байнэт!».

Нагадаем, што і ў канцы мінулага года падпаў пад блакаванне інтэрнэт-рэсурс kyky.org. Адбылося блакаванне цэлага шэрагу сайтаў у снежні 2014 г. і сайтаў кампаніі БелаПАН у пачатку кастрычніка 2015 г.

РЕКЛАМА

 

Нягледзячы на ўсе спробы высветліць, хто і за што перакрываў доступ да рэсурсаў, замоўцы і выканаўцы засталіся невядомымі. Усе нарматыўныя акты, якія прымаюцца ў сферы рэгулявання Байнэта, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за гэтай сферай.

Станем за журналістыку разам!

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up