Автор: Эдгар ШЫРКО

15:43, 5 ноября 2015

Общество

remove_red_eye 0

Энтузіясты з Баранавіч размалявалі сцену ў дзіцячым доме

Мастачка Ганна Ліцкевіч, яе сябры і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу 31 кастрычніка намалявалі на сцяне казачны горад.

Ірына Бірукова, маці дзіцячага дома сямейнага тыпу, пажадала зрабіць сцяну ў доме прыгожай.

– Нягледзячы на тое, што ў гэтым доме мы жывём усяго каля года, сцяна ўжо абшарпалася, што нядзіўна, улічваючы колькасць дзяцей. Мы вырашылі не рабіць стандартны рамонт, а стварыць нешта незвычайнае, – адзначыла Ірына.

Жадаючых зрабіць мару рэальнасцю Бірукова вырашыла пашукаць праз Інтэрнэт. Адгукнулася толькі Ганна Ліцкевіч – мастак-дызайнер ААТ «БВБА», а таксама аўтар, арганізатар і каардынатар грамадскай ініцыятывы «Вясёлка пасялілася ў пад’ездзе». Iдэя «Вяселкі» ў тым, каб дапамагчы жыхарам прывесці свой пад’езд у добры стан і зрабіць яго яркім і прыгожым. Спачатку Ганна размалявала пад’езд, дзе жылі яе бацькі, а пасля распісала сцяну ў Паўночным мікрараёне.

РЕКЛАМА

У апошні дзень кастрычніка Ганна з сябрамі прыехала ў дзіцячы дом сямейнага тыпу і пачала працаваць.

– У суботу мы працавалі ўшасцёх: я і мае сябры. Над эскізамі працавала вялікая колькасць людзей, у рэшце рэшт Ірына абрала адзін з эскізаў – які ёй больш за ўсё спадабаўся, – расказала Intex-press Ганна Ліцкевіч.

 

Выхаванцы дзіцячага дома з задавальненнем малявалі на сцяне. Фота: архіў сям'і Біруковых.

Выхаванцы дзіцячага дома з задавальненнем малявалі на сцяне. Фота: архіў сям’і Біруковых.

Фота: архіў сям'і Біруковых.

Фота: архіў сям’і Біруковых.

Фота: архіў сям'і Біруковых.

Фота: архіў сям’і Біруковых.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу Ірыны Біруковай жыве 12 дзяцей. Усе яны з задавальненнем малявалі на сцяне разам з мастакамі як адна вялікая сям’я.

– Увогуле наш паход стаў для мяне вельмі запамінальным, бо маляваць нам дапамагалі і дзеці. Калі бачыш гэта, на думку прыходзіць: «Як здорава мець вялікую сям’ю!» – апісала свае пачуцці Ганна.

Фарбы Ганне і яе сябрам ужо двойчы прадстаўляла ТДА «Спецстрой», у якім некалькі будаўнічых крамаў у нашым горадзе. На тое, як дасягнуць такого выніку, спатрэбіўся цэлы дзень, затое засталіся задаволеныя і дзеці, і Ірына, і Ганна з сябрамі.

– Яны ушасцёх, працуючы з ранку да вечара, стварылі сапраўдны цуд! Дзецям вельмі спадабалася, і яны таксама ўдзельнічалі ў стварэнні гэтага хараства. Мы ўсе ў вялікім захапленні, – з радасцю падагульніла Ірына Бірукова.

Сцен у доме яшчэ многа, і абодва бакі не выключаюць магчымасці таго, што гэта сустрэча не апошняя.

РЕКЛАМА

Фота: архіў сям'і Біруковых.

Фота: архіў сям’і Біруковых.

Фарбы для малюнкаў былі бясплатна прадастаўлены магазінам ТДА Спецстрой. Фота: архіў сям'і Біруковых.

Фарбы для малюнкаў былі бясплатна прадастаўлены магазінам ТДА Спецстрой. Фота: архіў сям’і Біруковых.

Фота: архіў сям'і Біруковых.

Фота: архіў сям’і Біруковых.

У дзіцячым доме з'явіўся казачны горад. Фота: архіў сям'і Біруковых.

У дзіцячым доме з’явіўся казачны горад. Фота: архіў сям’і Біруковых.

Сям'я і мастакі. Фота: архіў сям'і Біруковых.

Сям’я і мастакі. Фота: архіў сям’і Біруковых.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up