Автор: Руслан Равяка

11:56, 26 октября 2015

Общество

remove_red_eye 153

Двое кацянят, якіх выратавалі з-пад кола аўтобуса, шукаюць гаспадароў

Малых катоў падкінулі на тэрыторыю аўтобуснага парка г. Баранавічы, дзе жывёлы схаваліся пад кола МАЗа і цудам пазбеглі смерці.

Кіроўца аўтобуса збіраўся ўжо ад’язджаць у рэйс, калі пачуў ціхае мяўканне, піша на сваёй старонцы ВКонтакте Зміцер Карачун, які забраў коцікаў дадому.

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Фота: Зміцер КАРАЧУН

РЕКЛАМА

 

Па яго словах, у той самы дзень кацянят памылі і завезлі да ветэрынара. Там вызначылі, што кацянятам (гэта кот і котка) прыкладна 3,5 месяцы і яны здаровыя. “Толькі блох паганялі і далі лекі ад глістоў. І, што самае немалаважнае, коцікі адразу «дагналі», для чаго патрэбны латок”, – піша Зміцер.

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Фота: Зміцер КАРАЧУН

У хлопца дома жыве свой кот, таму ён шукае добрасумленных гаспадароў, якія забяруць кацянят.

Калі вы захочаце узяць сабе аднаго ці двух кацянят, звяртайцеся па тэлефоне +375297281168 (Наташа) ці напішыце прыватнае паведамленне ў ВК.

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Фота: Зміцер КАРАЧУН

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up