Автор: Алесь Гізун Аляксандр Кораб

21:20, 25 октября 2015

Культура

remove_red_eye 181

Святочны цягнік ААН зрабіў прыпынак на баранавіцкай зямлі

Больш за паўтары сотні прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ды іх партнёраў 25 кастрычніка сышлі на перон вакзала “Баранавічы-Палескія”, каб у межах сямідзённага падарожжа па Беларусі наведаць музей-сядзібу Адама Міцкевіча ў Завоссі.

“Экспрэс ААН-70 у Беларусі для ўстойлівага развіцця” выправіўся 23 кастрычніка з Мінска ў тыднёвае падарожжа па нашай краіне пад лозунгам “Моцная ААН – лепшы свет”.

РЕКЛАМА

Гэта сумесная ініцыятыва ААН і Міністэрства замежных спраў Беларусі прысвечана 70-годдзю дзейнасці ААН. Яе мэта – давесці і абмеркаваць у беларускіх рэгіёнах 17 прыярытэтных мэтаў ААН, акрэсленых на апошнім саміце развіцця свету з удзелам кіраўнікоў 193 краін: ліквідацыя беднасці і голаду, полавай дыскрымінацыі і сацыяльнай няроўнасці, барацьба са зменамі клімату і неразумным спажываннем, якасная адукацыя і здаровы лад жыцця ды іншыя.

Дарэчы, Баранавічы – адзіны не абласны горад Беларусі, дзе згаданы цягнік прадугледзеў прыпынак. Менавіта ў Баранавічах ад 2013 года пад эгідаю ААН і па ініцыятыве эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання “Неруш” рэалізоўваецца праект “Развіццё турысцкай дэстынацыі “Зялёнае кола Баранавіцкага раёна”.

Прэзентацыя згаданага праекта і турыстычнага патэнцыялу Баранавіцкага раёна адбылася ў музеі-сядзібе Адама Міцкевіча ў Завоссі, стварэнне якога напрыканцы 90-х таксама адбывалася пад эгідаю ААН.

 

РЕКЛАМА

– “Зялёнае кола Баранавіцкага раёна” – гэта акурат той праект, што апярэджвае, рэалізуе на практыцы нашу мэту. Турызм – важны кірунак дзейнасці, адна з частак фармавання мадэлі ўстойлівага развіцця, – адзначыў глава Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН РБ Віктар Радзівіноўскі.

Па дарозе ў Завоссе гасцей пазнаёмілі з гістарычнымі цікавосткамі баранавіцкай зямлі, а на месцы зладзілі пачастунак, пасля чаго прадстаўнікі ААН вярнуліся ў Баранавічы і рушылі далей на цягніку па маршруце.

З падрабязнасцямі маршрута святочнага экспрэса ААН і поўным спісам мэтаў гэтай ініцыятывы можна пазнаёміцца на сайце www.UN70.by

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up