Новости / Культура

У Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніг Аляксея Белага

24.10.2015, 15:51 / remove_red_eye 301 / chat_bubble

Прэзентацыя кніг – зборніка паэзіі “Прыватны сектар” і эсэ-ўспамінаў “Ад Грыўды да Гандвіка”, аўтарам якіх з’яўляецца Аляксей Белы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднага ПЭН-цэнтра, адбылася 23 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

Імпрэза, на якую сабраліся каля ста прыхільнікаў паэзіі, сяброў і “калег па цэху” Аляксея Белага, стала для іх сапраўдным святам. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цудоўную праграму, паводле якой гучалі вершы нашага земляка, прыгадваліся цікавыя факты яго біяграфіі, увогуле багатай на падзеі і сустрэчы з неардынарнымі людзьмі.

Аляксей Белы з жонкай Аленай.

Аляксей Белы з жонкай Аленай.

РЕКЛАМА

Аляксей Белы пачаў самастойнае жыццё ў марской вучэльні на Поўначы. Марскія шляхі ў свой час прывялі яго на Салавецкія астравы, за Палярны круг… Там у 1971 годзе ўбачылі свет першыя вершы маладога паэта. Мемуарна-публіцыстычная кніга “Ад Грыўды да Гандвіка” атрымала сваю арыгінальную назву ад сэнсавага спалучэння назваў дзвюх мясцін, знакавых у жыцці Аляксея Белага.

Грыўда – рака дзяцінства ў Івацэвіцкім раёне, Гандвік – скандынаўская назва Белага мора. Потым у біяграфіі нашага земляка былі служба ў групе савецкіх войск у Венгрыі, а пасля дэмабілізацыі – праца памочнікам капітана на цеплаходзе, калі даводзілася вазіць жалезную руду з Чарнобыля ў Брэст… Пра ўсё гэта і многае іншае даведаліся ўдзельнікі вечарыны са слайдаў і аповедаў.

Кніга Аляксея Белага Ад Грыўды да Гандвіка выйшла ў 2015 годзе.

Кніга Аляксея Белага Ад Грыўды да Гандвіка выйшла ў 2015 годзе.

Сяргей Карповіч і Галіна Ліс выканалі і творча інсцэніравалі для прысутных песні на марскую тэматыку. Для паэта, яго сяброў і прыхільнікаў творчасці натхнёна спявала Галіна Ярашэвіч. Цёплыя віншавальныя словы прагучалі ў адрас Аляксея Белага ад Віктара Сырыцы, Алеся Корнева, Раісы Раманчук, Клаўдзіі Трысцень і іншых удзельнікаў сустрэчы.

Жонка паэта Алена расказала прысутным, як ён працуе над вершамі. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава кніг і асобных жывапісных работ Аляксея Белага. Жадаючыя мелі магчымасць атрымаць у падарунак кнігі яго паэзіі з аўтографамі. 

Паэт і публіцыст Аляксей Белы дэманструе свае кнігі: Прыватны сектар (2013 год) і Ад Грыўды да Гандвіка (2015 год).

Паэт і публіцыст Аляксей Белы дэманструе свае кнігі: Прыватны сектар (2013 год) і Ад Грыўды да Гандвіка (2015 год).

Аўтографы паэта – удзячным чытачам.

Аўтографы паэта – удзячным чытачам.

РЕКЛАМА

Паэт са сваімі прыхільнікамі.

Паэт са сваімі прыхільнікамі.

На прэзентацыі ў бібліятэцы дэманстраваліся кнігі і жывапісныя работы Аляксея Белага.

На прэзентацыі ў бібліятэцы дэманстраваліся кнігі і жывапісныя работы Аляксея Белага.

Карціна Аляксея Белага.

Карціна Аляксея Белага.

Прэзентацыя кніг Аляксея Белага зацікавіла гараджан.

Прэзентацыя кніг Аляксея Белага зацікавіла гараджан.

Супрацоўнік Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Надзея Кіпель

Супрацоўнік Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Надзея Кіпель

Бацька і маці Аляксея Белага, а таксама будучы паэт у дзяцінстве

Бацька і маці Аляксея Белага, а таксама будучы паэт у дзяцінстве

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up