Творчая вечарына Аляксея Белага адбудзецца ў Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы
Прэзентацыя кніг паэзіі “Прыватны сектар” і прозы “Ад Грыўды да Гандвіка” баранавіцкага літаратара і журналіста Аляксея Белага, якія пабачылі свет апошнім часам, адбудзецца 23 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.
Гэта ўжо шостая і сёмая кніжкі нашага земляка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднага ПЭН-цэнтра. Падчас сустрэчы паэт раскажа, як нараджаюцца вершы і карціны, на мерапрыемстве будуць гучаць вядомыя і новыя вершы як у аўтарскім выкананні, так і ў выкананні калег і сяброў Аляксея Белага.
Тэмы яго літаратурных пошукаў і знаходак – Айчына, каханне, малая радзіма, дзяцінства. Вершы правядуць вас па марскіх прасторах і рачных плёсах, па якіх давялося ў юнацтве прайсці аўтару.
Пачатак вечарыны ў 17.30.
Комментарии
Правила комментирования