Новости / Общество

Аднакласнік кадэтаў з Баранавіцкага раёна: нам забаранілі размаўляць з журналістамі

20.10.2015, 10:45 / remove_red_eye 136 / chat_bubble

Intex-press паразмаўляла з аднакласнікам кадэтаў Ястрамбельскага вучылішча, каторыя 16 кастрычніка выклалі “ВКонтакте” фотаздымак, на якім яны дэманструюць на футболках герб “Пагоня“.

Intex-press: Што адбываецца ў вучылішчы па стане на вечар 19 кастрычніка?

Кадэт: Адміністрацыя дала загад не размаўляць з журналістамі без дазволу бацькоў. У СМІ адміністрацыя сцвярджае, што Мікіта (хлопец, каторы выклаў фотаздымак у суполку “ВКонтакте”) ужо вярнуўся ў вучылішча. Але гэта няпраўда! Мікіта не вернецца сам, бо разумее, якое будзе стаўленне да яго з боку дарослых.

 

РЕКЛАМА

Intex-press: Мікіта сам вам пра гэта сказаў?

Кадэт: Гэта маё меркаванне. Мікіта з 17 кастрычніка ні з кім не падтрымлівае кантакту. Іншыя хлопцы са здымка не звязваюцца з журналістамі, бо пра гэта можа стаць вядома адміністрацыі.

 

 

Intexpress: Што зараз адбываецца з імі?

 

Кадэт: Дзякуючы салідарнасці кадэтаў і шырокай падтрымцы ў грамадстве, ім цяпер значна лягчэй. Кажучы пра наш клас, мы ўсе падтрымліваем хлопцаў. Мы спрабуем неяк дапамагчы ім і словам, і справай. Адна з такіх падтрымак – нашыя пастаянныя кантакты з журналістамі. Аднак гэта робяць не ўсе кадэты, бо многія баяцца пераследу.

А вось сярод навучэнцаў з іншых узводаў стаўленне да гэтай сітуацыі неадназначнае: нехта падтрымлівае, нехта гэтым незадаволены.

 

Intexpress: Як ставяцца да хлопцаў выкладчыкі і афіцэры?

 

Кадэт: Многія выхавацелі глядзяць на іх як на ворагаў народа. Быццам бы хлопцы зрабілі нешта звышнатуральнае.

 

Intexpress: Вы сочыце, як падзеі ў вучылішчы асвятляюцца ў СМІ. Ці заўважалі вы нейкія недакладнасці?

 

Кадэт: Так. Напрыклад, дырэктар сцвярджае, што гаворкі пра адлічэнне кадэтаў за «Пагоню» не было. Але 16 кастрычніка, калі здымак толькі выклалі ў сацсеткі, адміністрацыя патэлефанавала бацькам усіх чатырох кадэтаў і паведаміла пра іх адлічэнне. Аднак, калі бацькі прыехалі, дырэктар сказаў, што «пагарачыўся» і папрасіў у іх прабачэння. Мне здаецца, ён зразумеў, што гэтая сітуацыя мае вялікі розгалас па ўсёй краіне і нават за межамі Беларусі.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up