Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

18:06, 11 октября 2015

Политика

remove_red_eye 85

У Баранавічах са скрынямі на дом прыходзяць да людзей, якія ўжо прагаласавалі

Пасля абыходу кватэр чальцы выбарчай камісіі ўчастка №36 разам з пераноснай урнай паехалі на машыне з зацемненым шклом на свой участак, які знаходзіцца літаральна за два крокі ад жылых дамоў.

Журналіст Intex-press разам з двума чальцамі камісіі і міліцыянтам абыходзіў кватэры, у якіх жыхары не могуць самастойна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і загадзя прасілі да іх прыехаць.

Аднак высветлілася, што многія з тых “замоўцаў” раней самастойна прагаласавалі. Пачуўшы такое, чальцам выбарчай камісіі даводзілася сыходзіць. Было бачна, што шмат хто з людзей, якія не хадзілі на выбары, дзівіліся нечаканай прапанове прагаласаваць дома.

Пасля абыходу кватэраў па спісе чальцы камісіі з урнай і міліцыянт селі ў машыну з зацемненым шклом і накіраваліся на свой выбарчы ўчастак у Дварцы дзіцячай творчасці, які знаходзіўся недалёка ад наведваемых дамоў, літаральна праз вуліцу.

РЕКЛАМА

Як і кудою яны ехалі, невядома, але журналіст Intex-press паспеў пешкі прыйсці на выбарчы ўчастак раней за чальцоў камісіі на 15 хвілін.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up