Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

19:57, 6 октября 2015

Политика

remove_red_eye 168

Першы дзень датэрміновага галасавання. Як гэта было ў Баранавічах

У аўторак, 6 кастрычніка, пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З самай раніцы Intex-press наведала ўчастак №62. Гэта адзіны ўчастак у горадзе, дзе ўсе скрыні для бюлетэняў – празрыстыя. Але участак знаходзіцца практычна за горадам, у будынку Дарожна-будаўнічага ўпраўлення №22, таму а 10-й раніцы выбарцаў там мы яшчэ не пабачылі.

Празрыстая ўрна для галасавання на ўчастку №62.

Празрыстая ўрна для галасавання на ўчастку №62.

РЕКЛАМА

На ўчастку №38 у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы за першую гадзіну працы прагаласавалі некалькі чалавек. Два пенсіянеры расказалі нам, што аддалі галасы за Аляксандра Лукашэнку. Па іх словах, яны прыйшлі галасаваць датэрмінова, бо на ўчастку няма тлуму, а ў нядзелю яны плануюць паехаць на лецішча.

Першы день датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Фота: Аляксандр КОРАБ

Першы день датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Фота: Аляксандр КОРАБ

 

Першы день датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Фота: Аляксандр КОРАБ

Першы день датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

На гэтым жа ўчастку ў якасці назіральніка працуе грамадская актывістка Таццяна Малашчанка. Яна непакоілася, што скрыня нядобра запламбаваная. На думку Малашчанкі, праз шчыліну паміж накрыўкай і самой скрыняй можна прасунуць бюлетэні. Аднак сакратар камісіі Раіса Лазар паведаміла нам, што праз згаданую шчыліну немагчыма нічога прасунуць, ды і ніхто, па яе словах, у гэтым не зацікаўлены.

Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

 

Фота: Аляксандр КОРАБ

РЕКЛАМА

Фота: Аляксандр КОРАБ

– Да таго ж скрыні на ноч закрываюцца ў сейфе і ахоўваюцца міліцыяй, – дадала Раіса Лазар.

Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

 

На ўчастку №48 у зале паседжанняў Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода на 11 гадзін раніцы ўжо прагаласавалі прыкладна 10 чалавек. Жанчына сярэдняга веку прызналася нам, што прыйшла галасаваць за Аляксандра Лукашэнку.

 

Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

 

– Прэзідэнт так кіруе, што ў Беларусі ў нас мір, – кажа яна. – А я галасую сёння, бо ў нядзелю збіраемся паехаць сям’ёй на шашлыкі, будзем святкаваць.

 

Фота: Аляксандр КОРАБ

Фота: Аляксандр КОРАБ

На гэтым участку мы сустрэлі таксама і жанчыну сталага веку.

– Ішла міма ды вырашыла зайсці, каб не хадзіць спецыяльна, бо сёння хаджу, а заўтра, можа, у бальніцы буду, – прызналася пенсіянерка.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up