Замест Таццяны Караткевіч у Баранавічах выступіць народны ансамбль «Бяседа»
Запланавая на 2 кастрычніка сустрэча з выбарцамі кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч не адбудзецца.
Заяўка на сустрэчу была пададзена 25 верасня ў Баранавіцкую гарадскую выбарчую камісію. Але, як расказаў Intex-press Ігар Маслоўскі – давераная асоба кандыдата, 1 кастрычніка яму пазванілі з Баранавіцкай выбарчай камісіі і сказалі, што на заяўлены час ў гарадскім Доме культуры зала занятая.
Мерапрыемства павінна было адбыцца 2 кастрычніка, у 18.00. На дадзены час у ГДК яшчэ за некалькі тыдняў быў анансаваны канцэрт ансамбля народной музыкі «Бяседа».
Па словах Маслоўскага, другой сустрэчы з Таццянай Караткевіч у Баранавічах не адбудзецца з-за шчыльнага графіку выступлення кандыдата ў іншых рэгіёнах.
Комментарии
Правила комментирования