Автор: "Наша Ніва" Ягор МАРЦІНОВІЧ

12:59, 1 октября 2015

Экономика

remove_red_eye 123

Па велічыні заробку беларусы апусціліся ў Еўропе на трэцяе месца з канца

Перад прэзідэнцкімі выбарамі заробкі беларусаў зменшыліся. У даляравым выражэнні гэта адбываецца чацвёрты месяц запар, а вось у рублёвым – упершыню. Белстат падлічыў, што кожны работнік атрымаў «чыстымі» крыху менш за 6 мільёнаў рублёў.

Па цяперашнім курсе даляра заробак беларуса – гэта ўсяго $340 у эквіваленце. Для параўнання, за месяц да папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў лічба складала $410, піша Наша Ніва.

Сярэднія заробкі па краінах у еўра.

Сярэднія заробкі па краінах у еўра.

РЕКЛАМА

 

Тады, у 2010 годзе, дабрабыт беларусаў быў лепшым, чым у некаторых «новаеўрапейцаў» – краін, якія толькі-толькі ўступілі ў Еўрасаюз. Цяпер жа, пасля праведзеных дэвальвацый, сярэдні заробак у Беларусі апусціўся ніжэй за балканскія краіны і займае трэцяе месца з канца ў Еўропе. Горш толькі ва Украіне і Малдове.

У табліцах сістэматызаваны сярэднія зарплаты «чыстымі» (пасля выплаты падаткаў) у краінах постсацыялістычнага лагера.

Сярэднія заробкі па краінах у еўра.

Сярэднія заробкі па краінах у еўра.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up