Новости / Культура

100 год таму Баранавічы былі здадзены немцам

24.09.2015, 9:34 / remove_red_eye 156 / chat_bubble

Падчас Першай сусветнай вайны, 24 верасня 1915 года, у наш горад увайшлі аўстра-венгерскія і нямецкія войскі.

У жніўні 1915 года немцы распачалі наступ, захапілі Варшаву. Расейцы, адыходзячы, прымушалі праваслаўнае насельніцтва да эвакуацыі, некаторыя жыхары з’язджалі самі, настрашаныя пагалоскамі пра нямецкія здзекі.

Уцекачы рухаліся праз Баранавічы пераважна на вазах. Выбухнула эпідэмія дызентэрыі (крываўкі) і халеры. На вуліцах можна было бачыць вазы, напоўненыя трупамі. Знясіленыя людзі, што праязджалі праз горад, збіралі ў ваколіцах бульбу і розную зеляніну. Падчас прыпынкаў яны хапалі любы кусок дрэва, прыдатны да распальвання вогнішча. У горадзе амаль не засталося драўлянага плоту.

Гэта працягвалася некалькі тыдняў. 25 жніўня 1915 быў захоплены Брэст, і немцы імкліва рушылі на ўсход. Расейскія падданыя ў Баранавічах атрымалі загад на эвакуацыю. Частка жыдоў таксама збіралася сыходзіць на ўсход. Казакі падпальвалі і ўзрывалі некаторыя будынкі, сярод якіх Палескі вакзал, чыгуначныя майстроўні, фабрыка сухароў і завод рэктыфікацыі спірту.

РЕКЛАМА

Быў падрыхтаваны загад на эвакуацыю ўсёй моладзі ад 16 гадоў, але ў выніку сабатажу адказныя за гэту справу “не паспелі” надрукаваць плакаты, што абвяшчалі гэты загад.

Нямецкае камандаванне ведала пра значнасць Баранавіч і да 1919 года зацята абараняла захоплены горад. Разгрузка немцамі калючага  дроту на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя». 1916 г.

Нямецкае камандаванне ведала пра значнасць Баранавіч і да 1919 года зацята абараняла захоплены горад. Разгрузка немцамі калючага дроту на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя». 1916 г.

У ноч з 23 на 24 верасня 1915 года ў Баранавічах, асветленых водбліскамі пажараў, ніхто не спаў. Рускае войска сышло з горада. Раніцай па вуліцах час ад часу праносіліся на конях адзінкавыя казакі. 24 верасня, прыкладна а 15-й гадзіне, у Баранавічы ўвайшлі першыя аўстрыяцкія патрулі, а за імі неўзабаве з’явіліся першыя аддзелы арміі ген. Войрша.

Нямецкія жаўнеры ў вайсковым гарадку.

Нямецкія жаўнеры ў вайсковым гарадку.

 

У нашым мястэчку засталіся амаль адны жыды (больш за 90% жыхароў на той час). Яны пачалі асцярожна выходзіць на вуліцы з хатаў, уважліва прыглядацца да вайскоўцаў. З радасным здзіўленнем некаторыя мясцовыя жыхары канстатавалі, што сярод нямецка-аўстрыяцкага войска таксама ёсць жыды, якія нават пыталіся: «Дзе тут дом малітвы?»

Нараджаўся энтузіязм, але адзін з афіцэраў, таксама жыд, казаў: «Жыды, не цешцеся. Гэта яшчэ не місія!»


Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара

Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара


Фронт затрымаўся на лініі ракі Шчара, каля 6 км на ўсход ад горада. Аддзелы Войрша занялі тут пазіцыі абароны, адразу ж распачаўшы пабудову ўмацаванняў. У Баранавічах размясцілася цяпер стаўка камандавання адрэзку нямецкага ўсходняга фронту, у сувязі з чым горад наведвалі высокія нямецкія чыны.

РЕКЛАМА

Зіма ў Баранавічах на старой нямецкай паштоўцы часоў I-й Сусветнай вайны. З калекцыі Алега Урусава.

Зіма ў Баранавічах на старой нямецкай паштоўцы часоў I-й Сусветнай вайны. З калекцыі Алега Урусава.

 

У выніку нямецкага наступу ў 1917 і 1918 гадах фронт прасунуўся далёка на ўсход, а на занятых немцамі землях расейскай імперыі кіравалі вайсковыя ўлады, гэтак званыя OBER-OST. Лістападаўская капітуляцыя Нямеччыны змусіла іх да сыходу з акупаваных земляў, што паволі рэалізоўвалася ў першай палове 1919 г.

Вызваленыя тэрыторыі перадаваліся Чырвонай Арміі. Немцы пакінулі Баранавічы 4 студзеня 1919 года.

Нямецкая газета ў Баранавічах

Нямецкая газета ў Баранавічах

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up