Новости / Общество

У вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна адбудуцца краязнаўчыя чытанні

17.09.2015, 11:45 

Чытанні адбудуцца 19 верасня і будуць прысвечаны 100-м угодкам пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі нашага краю падчас Першай сусветнай вайны (1914–1918).

Мерапрыемства пройдзе на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (вёска Русіно Баранавіцкага раёна, вул. Сасновая, дом 5). Пачатак – у 12.00.

У праграме:

– Прагляд выставы артэфактаў часоў Першай сусветнай вайны.

– Выступленне сябра папячыцельнага савета музея і фонда ”Крокі” Уладзіміра Багданава аб стане могілак Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.

– Аповед краязнаўцы Міхаіла Загорскага “Вёска Загор’е ў гістарычным працэсе XX ст.”.

– Выступленні выкладчыка ЕГУ Аляксандра Стральцова-Карвацкага «Нямецкая акупацыя падчас вялікай еўрапейскай вайны”, Сяргея Чыгрына “Першая сусветная вайна на фотаздымках”, “Даследаванне воінскіх пахаванняў у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна (дакладчык – краязнаўца Мікалай Салагуб), ”Генерал Яўген Іскрыцкі, беларуска-ўкраінскія карані (Раіса Аўчыннікава, старшыня секцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства).

– Выступленні баранавіцкіх краязнаўцаў Віктара Сырыцы, Міхася Берната, Мікалая Падгайскага, якія распавядуць пра помнікі ахвярам Першай сусветнай вайны ў нашым раёне і працу сяброў Баранавіцкай філіі ТБМ па захаванні гістарычнай памяці аб месцах і падзеях Першай сусветнай вайны.

Если вы стали свидетелем необычного явления или происшествия, вас волнует какая-то проблема, пишите и присылайте фото в наш телеграм-бот @IntexPress_Bot.