Автор: Наталля СЕМЯНОВIЧ

13:43, 11 сентября 2015

Общество

remove_red_eye 118

Вучні Баранавіцкай гімназіі №3 ведаюць, чым раней «заахвочвалі» дзяцей вучыцца

Сярод экспанатаў музея народнай адукацыі, які размяшчаецца пад адкрытым небам, ёсць папруга.

Незвычайны музей пачаў стварацца ў гімназіі №3 каля 10 гадоў назад.

Музей народнай адукацыі гімназіі №3 г. Баранавічы. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

Музей народнай адукацыі гімназіі №3 г. Баранавічы. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

РЕКЛАМА

 

– З’явілася ідэя нейкім чынам абазначыць вехі адукацыі, захаваць памяць аб тэхналогіях і школьных рэчах, аб якіх сённяшнія вучні не ведаюць, – паведаў Intex-press былы дырэктар гімназіі №3 Уладзімір Разумовіч, які натхніў калектыў на стварэнне музея народнай адукацыі.

Пяро «Зорачка» выкарыстоўвалася для напісання чарнілам. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

Пяро «Зорачка» выкарыстоўвалася для напісання чарнілам. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

 

Першым экспанатам (дарэчы, усе яны зроблены выкладчыкам працоўнага навучання) стала пяро. Потым да яго далучыліся лічыльнікі і кінапраектар. Затым з’явілася «бацькоўская папруга».

Кінапраектар «Украіна» шырока выкарыстоўваўся ў школах для дэманстрацыі навукова-папулярных фільмаў. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

Кінапраектар «Украіна» шырока выкарыстоўваўся ў школах для дэманстрацыі навукова-папулярных фільмаў. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

 

– Усё мяняецца. Хутка, мабыць, давядзецца папоўніць музей класнай дошкай, кавалачкам крэйды і анучкай, – смяецца Уладзімір Разумовіч.

Лічыльнікі – прыстасаванне для арыфметычнага падліку. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

Лічыльнікі – прыстасаванне для арыфметычнага падліку. Фота: Наталля СЕМЯНОВІЧ

 

Вучні і бацькі любяць фатаграфавацца каля экспанатаў музея. Асабліва каля папругі. Па словах Уладзіміра Разумовіча, у дзяцей нават ёсць прыкмета: калі перад урокамі дакрануцца да папругі, то ўсё будзе добра.

– Самае каштоўнае, што ў гэтым музеі кожны экспанат можна памацаць. І экскурсавод тут не патрэбны. Бацькі ці бабулі з дзядулямі, якія прыводзяць дзяцей, самі могуць многае расказаць пра гэтыя рэчы, – адзначыў былы дырэктар гімназіі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up