Новости / Культура

У Баранавічы на першы занятак «Мовы нанова» прыехала зорка беларускага тэлебачання

10.09.2015, 13:45 / remove_red_eye 261 / chat_bubble

Увечары 9 верасня прайшло адкрыццё сезона курсаў беларускай мовы «Мова нанова», на якіх прысутнічаў тэлевядучы праграмы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.

Занятак прайшоў у цёмным памяшканні дыска-бара People Bar, але яно было асветлена жыццёвымі аповедамі вядомага гледачам беларускага тэлебачання Юрыя Жыгамонта. Ён адказаў на пытанні слухачоў, распавёў смешныя гісторыі, звязаныя са сваім стылёвым абліччам і прозвішчам, прачытаў «Белеет парус одинокий» у перакладзе на беларускую мову і верш пра старадаўні беларускі герб «Пагоня». Таксама вядучы “Падарожжа дылетанта” ўзгадаў унікальную трохкутную царкву ў Сваротве Баранавіцкага раёна, распавёў пра сваё жыццё ў палескай вёсцы, паступленне ў будаўнічае ПТВ і Тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску ды працу ў якасці тэлевядучага.

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

РЕКЛАМА

 

У сваіх аповедах Юрый Жыгамонт узгадаў кнігу Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» і дадаў, што Беларусь – гэта «зямля пад белымі крыламі не буслоў, а анёлаў», бо «мы адгукаемся на чужы боль».

Юрый Жыгамонт: «Зямля пад белымі крыламі не буслоў, а анёлаў». Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Юрый Жыгамонт: «Зямля пад белымі крыламі не буслоў, а анёлаў». Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Акрамя выступу Юрыя Жыгамонта, маладыя выкладчыкі Юля Траццяк і Алесь Гізун распавялі гісторыю з’яўлення «Мовы нанова», пра свае планы на гэты год і правялі кароценькае навучанне беларускай мове, паабяцаўшы, што наступны занятак будзе больш поўным, з усімі традыцыйнымі складнікамі – пісьмом, працай у групах і большым удзелам навучэнцаў.

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Юрый Жыгамонт. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Юрый Жыгамонт. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up