У Баранавічах пройдзе презентацыя кнігі пра ўтварэнне ВКЛ
Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч наведае наш горад, каб прадставіць сваю новую кнігу "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага".
У суботу, 12 верасня, а 12-й гадзіне, у садзе Яўгена Маліноўскага (вул. Міцкевіча, д. 65) Баранавіцкая рада ТБМ арганізоўвае творчую сустрэчу з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, які будзе прэзентаваць сваю кнігу “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248–1377”.
Запрашаюцца ўсе аматары гісторыі. Уваход вольны.
Комментарии
Правила комментирования