Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

16:11, 8 сентября 2015

Общество

remove_red_eye 81

У Баранавічах пройдзе выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная»

Пятая духоўна-асветніцкая выстава «Беларусь праваслаўная» адбудзецца па блаславенні Архібіскупа Пінскага і Лунінецкага Стэфана з 13 па 20 верасня.

Выстава будзе працаваць у ГДК (вул. Леніна, 4А) з 10.00 да 19.00, а ў апошні дзень – 20 верасня – да 16 гадзін.

Пасля нядзельнай службы ў храме святых Жанчын-Міраносіцаў 13 верасня пройдзе крыжовы шлях і будзе адслужаны малебен каля абраза святога пакутніка Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага, з ягонымі машчамі. Тады ж адбудзецца і адкрыццё выставы-кірмаша.

Плануецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 50 беларускіх і замежных удзельнікаў. Гасцям выставы будзе прапанаваны шырокі выбар праваслаўнай літаратуры, аўдыя- і відэапрадукцыі, абразоў і іншых прадметаў царкоўнага ўжытку, а таксама прадукцыі пчаляроў, траўнікаў і народных майстроў.

РЕКЛАМА

Акрамя гэтага, будзе магчымасць падаць заяўкі на малітву ў розных кутках свету, паўдзельнічаць у шматлікіх сустрэчах і гульнях, паглядзець канцэртную праграму для дзяцей і наведаць фотавыставу, прысвечаную Святой Валянціне Мінскай.

Выстава-кірмаш Беларусь праваслаўная

Выстава-кірмаш Беларусь праваслаўная

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

8 часов назад remove_red_eye 283
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up