Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

13:58, 8 сентября 2015

Культура

remove_red_eye 93

Новы сезон «Мовы Нанова» ў Баранавічах распачнецца сустрэчай з Юрыем Жыгамонтам – вядучым “Падарожжы дылетанта”

У сераду, 9 верасня, у 18.30, у People Bar пасля канікул пройдзе першы занятак альтэрнатыўнага курса па беларускай мове.

На занятку маладыя выкладчыкі Юля Траццяк і Алесь Гізун падвядуць вынікі працы за апошнія паўтара года, распавядуць пра творчыя планы на гэты год. Тэмай першага занятку будзе – «Тэлебачанне». На сустрэчу запрошаны вядучы тэлепраекта «Новыя падарожжы дылетанта» на СТВ Юрый Жыгамонт.

– Заняткі пройдуць у новым месцы – People Bar на бульвары Штакерау, 2А (насупраць Дома гандлю «Радуга»). Такая змена выклікана пазітыўнымі фактарамі: колькасць жадаючых навучацца беларускай мове расце, таму месца ў ранейшых будынках не хапае, – расказала Intex-press Юля Траццяк.

У гэтым месяцы таксама плануецца сустрэча са Зміцерам Шапавалавым, мастаком, які стварае гравюры пра часы ВКЛ; Яўгенам і Наталляй Ананька – стваральнікамі школы танцаў Ananko Dance School у Баранавічах, а на наступны месяц па просьбах студэнтаў чакаецца прыезд вядомай музыкі Русі з праектам «Шума», які сумяшчае архаічныя спевы з сучаснай электроннай музыкай.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up