Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

16:39, 7 сентября 2015

Общество

remove_red_eye 108

Вучыць дачку па-беларуску ў рускамоўным класе прапанавалі чыноўнікі жыхарцы Баранавіч

Таццяна Малашчанка другі год змагаецца за тое, каб у Баранавічах быў створаны хаця б адзін беларускамоўны клас.

Раней такі клас з трыма вучаніцамі існаваў у СШ №14, але, калі дзеці атрымалі пачатковую адукацыю і разышліся па розных гімназіях, магчымасць вучыцца па-беларуску знікла.

Ужо другі год Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі робяць усё магчымае, каб іх дзеці, Яся і Аліса, якія цяпер навучаюцца ў гімназіі №4, – змаглі зноў вучыцца па-беларуску.

У другой палове жніўня актывісты накіравалі ліст у Міністэрства адукацыі, а пазней сустрэліся там з начальнікам кіравання агульнай сярэдняй адукацыяй Святланай Уклейкай. Чыноўніца ўпэўніла іх, што адукацыю па-беларуску арганізаваць вельмі лёгка. Дзеля гэтага нават не трэба сыходзіць са свайго рускамоўнага класа: адна група можа навучацца па-руску, а другая – па-беларуску.

РЕКЛАМА

Але, па словах Таццяны Малашчанкі, дырэктар гімназіі №4 Вадзім Шчарбакоў адмовіўся нават ад такой прапановы міністэрства, спасылаючыся на запоўненасць факультатыўных гадзінаў, падчас якіх прапаноўвалася навучаць Ясю і Алісу на сваёй мове. Адзінае, што кіраўніцтва школы пагадзілася зрабіць, – гэта забяспечыць вучняў беларускімі падручнікамі.

У верасні прыйшоў адказ ад намесніка міністра адукацыі на скаргу, пададзеную 19 жніўня, дзе чыноўнік канстатуе, што Міністэрства адукацыі «гарантуе грамадзянам права навучацца на адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь», і пацвярджае ранейшую прапанову арганізаваць беларускамоўнае навучанне ў складзе існуючага рускамоўнага класа. У адказе адзначаецца, што арганізоўваць асобны беларускамоўны клас – немэтазгодна.

Аднак Таццяна Малашчанка лічыць, што ліст ад намесніка міністра ніяк не паўплывае на дырэктара гімназіі. Калі ўмовы для беларускамоўнага навучання ў гімназіі не будуць створаны, Таццяна звернецца ў суд.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up