Автор: Аляксей БЕЛЫ

13:37, 7 сентября 2015

Культура

remove_red_eye 135

Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне

Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5–6 верасня ў раённым цэнтры Шчучын Гродзенскай вобласці. Гэта свята адзначаецца ў нашай краіне ўжо 22 раз.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства прайшло 6 верасня. Прыемна адзначыць, што ў Шчучыне ў гэтыя цёплыя асеннія дні гучала беларуская мова – і ў віншаванні ўдзельнікаў свята ад імя кіраўніка дзяржавы, і ў выступленнях афіцыйных асоб, і на шматлікіх музычных пляцоўках.

Творчыя калектывы Гродзеншчыны парадавалі прысутных сваімі выступленнямі.  Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Творчыя калектывы Гродзеншчыны парадавалі прысутных сваімі выступленнямі. Фота: Аляксей БЕЛЫ.

РЕКЛАМА

Падчас святкавання адбылося падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу і ўручэнне прэмій у шасці намінацыях.

На свяце прысутнічалі і прадстаўнікі Баранавіцкага рэгіена. Фота: Аляксей БЕЛЫ.

На свяце прысутнічалі і прадстаўнікі Баранавіцкага рэгіена. Фота: Аляксей БЕЛЫ.

На фестывалі кнігі госці свята маглі пазнаёміцца з рэдкімі старажытнымі выданнямі, патрымаць у руках газеты ваенных часоў, паглядзець і набыць сучасную літаратуру. На выставе беларускіх СМІ былі прадстаўленыя дзяржаўныя выданні, а незалежнай прэсы, як звычайна на падобных святах, заўважана не было.

Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі беларускімі выданнямі. Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі беларускімі выданнямі. Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Падчас свята адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі і палаца князёў Друцкіх-Любецкіх.

Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Фота: Аляксей БЕЛЫ.

 

Здзівіў і парадаваў горад майстроў. Кавалі маглі зрабіць падкову на шчасце, ганчары – гліняныя вырабы. Майстры выцінанкі таксама здзіўлялі сваім талентам, а мастакі прапаноўвалі напісаць партрэт любога прысутнага проста на месцы – усё гэта надавала святу асаблівы каларыт, як і беларускія песні, што гучалі з усіх бакоў.

На імпрэзе было прадстаўлена шмат скульптурных кампазіцый.

На імпрэзе было прадстаўлена шмат скульптурных кампазіцый.

РЕКЛАМА

Па вуліцах шпацыравалі рыцары са сваімі паненкамі, жадаючыя маглі праехаць на кані, шмат атракцыёнаў было зладжана і для дзяцей. Скончылася свята феерверкам. Наступны Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў 2016 годзе ў Рагачове.

Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Фота: Аляксей БЕЛЫ.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up