Автор: Руслан Равяка

0:18, 5 сентября 2015

Общество

remove_red_eye 160

Зміцер Палойка, якога летась затрымалі спецслужбы ў Баранавічах, сапраўды ваяваў за Украіну

Хлопец разам з іншымі беларускімі добраахвотнікамі на днях быў узнагароджаны Украінскай праваслаўнай царквою Кіеўскага патрыярхату і цяпер чакае дазволу на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.

Жыхар Баранавіч Зміцер Палойка з пачатку лета 2014 года выконваў баявыя заданні ў складзе добраахвотнага батальёна “Данбас”. Ён дзяжурыў на блокпастах, выязджаў на спецаперацыі ў Арцёмаўскі ды Мар’інскі раёны Данецкай вобласці, а таксама ў складзе штурмавой роты браў Папасную ды Лісічанск Луганскай вобласці, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.  

Падчас баёў Палойка атрымаў лёгкае раненне. Напрыканцы лета 2014 года разам з іншымі байцамі патруляваў мястэчка Курахова ў Данецкай вобласці.

Пасведчанне. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

РЕКЛАМА

Пасведчанне. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

– Мы выязджалі ў напрамку Мар’інкі, Данецка, бралі ўдзел у невялікіх баях. Там у палон захапілі аднаго баевіка. А мне якраз трэба было ехаць у Беларусь: заканчваўся трохмесячны тэрмін знаходжання ў краіне, – расказаў Зміцер Палойка.

Яго перавялі ў рэзерв, таму Палойка не патрапіў у Ілавайскі кацёл.

Ліпеньскі рапарт Змітра з просьбаю надаць яму ўкраінскае грамадзянства падпісалі камандзір узвода Сяргей Шкарыўскі і камандзір роты Сяргей Пятроў – абодва пасля загінулі пад Ілавайскам.

Прашэнне аб наданні ўкраінскага грамадзянства. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

Прашэнне аб наданні ўкраінскага грамадзянства. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

Больш Зміцер не ваяваў. У Курахове ён знайшоў сабе нарачоную – Віту Іванову. У верасні 2014 года яму давялося вярнуцца ў Беларусь, але пасля хлопец зноў паехаў ва Украіну. У снежні Палойка канчаткова вырашыў пераехаць жыць у суседнюю краіну, таму вярнуўся ў Баранавічы, каб прадаць кватэру і забраць рэчы.

На вакзале яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Ён праседзеў у ізалятары 10 дзён, а пазней быў выпушчаны пад падпіску аб невыездзе. Зміцер кажа, што падчас затрымання спецлужбы псіхалагічна ціснулі на яго і на нарачоную.  

– Калі мяне дапытвалі, я казаў, што прыязджаў да нарачонай, казаў, што збіраемся пабрацца шлюбам. Яны мне казалі: забудзься, ты ніколі не ажэнішся, не паедзеш да Украіны. Я кажу – тады яна да мяне прыедзе, а яны мне – дык мы і яе пасадзім. Пасля я даведаўся, што яны дапытвалі ўсіх маіх родных, – паведаміў Палойка.

Забарона на выезд з Беларусі. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

Забарона на выезд з Беларусі. Здымак з сайта www.radiosvoboda.org/

 

Пазней адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў, выдаючы сябе за сваяка Змітра, званіў Віце ды спрабаваў даведацца, ці ваяваў яе нарачоны на Усходзе, адзначыў Палойка.

Але доказаў удзелу ў баях не было: сустракаючыся з журналістамі, Палойка заўсёды закрываў твар. У красавіку 2015 года яны з Вітаю пабраліся шлюбам у Баранавічах і з’ехалі ва Украіну. Напрыканцы вясны хлопец атрымаў часовы дазвол на пражыванне і цяпер жыве разам з жонкаю ў Курахове. 29 жніўня Зміцер зарэгістраваў на сайце прэзідэнта Украіны петыцыю пра наданне грамадзянства замежным добраахвотнікам, што ваююць за Украіну.

А 4 верасня ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату ўзнагародзіла Змітра Палойку і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі або працягваюць ваяваць у зоне АТА. Узнагароды ўручаў старшыня сінадальнай управы духоўна-патрыятычнага выхавання мітрапаліт Ян. Дзве ўзнагароды былі ўручаны пасмяротна – Аляксандру Чаркашыну і Віталю Цялежанку.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up