Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

16:42, 3 сентября 2015

Политика

remove_red_eye 92

У Баранавічах закончылася праверка подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты

Толькі 12 подпісаў аказаліся несапраўднымі: тры – за Аляксандра Лукашэнку і 9 – за Таццяну Караткевіч.

У Баранавічах у гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь здавалі подпісы толькі за двух кандыдатаў.

Як паведаміла Тамара Шукала, старшыня гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за Аляксандра Лукашэнку было здадзена 29275 подпісаў, з іх 3 (0,01%) аказаліся несапраўднымі. За Таццяну Караткевіч – 1 402 подпісы, несапраўднымі, па словах Тамары Шукала, былі прызнаны 9, ці 0,6%.

Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама Беларусі, па колькасці сапраўдных подпісаў застаецца 4 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты – Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч і Таццяна Караткевіч.

РЕКЛАМА
  Колькасць подпісаў па краіне
Кандыдат Сабраных Сапраўдных Несапраўдных % несапраўдных
Лукашэнка 1 761 145 1 753 380 7 765 0,44%
Улаховіч 159 805 149 819 9 986 6,25%
Гайдукевіч 140 735 139 877 858 0,61%
Цярэшчанка 130 404 6 699 123 705 94,86%
Караткевіч 107 299 105 278 2 021 1,88%

Па дадзеных Цэнтрвыбаркама Беларусі

Да 5 верасня ЦВК прымае дакументы для рэгістрацыі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up