Новости / Общество

Магілы салдат, што загінулі ад хімічнай зброі, знайшлі ў Баранавіцкім раёне

3.09.2015, 13:04 / remove_red_eye 143 / chat_bubble

Жыхары вёскі Вольна пры пашырэнні могілак патрапілі на пахаванні рускіх салдат часоў Першай сусветнай вайны.

Цяпер раскопамі займаюцца вайскоўцы пошукавага атрада Упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войн.

Пра існаванне пахаванняў вайскоўцаў грамадскім актывістам з Баранавіч Мікалаю Падгайскаму і Віктару Сырыцу, якія напярэдадні памятных урачыстасцяў з нагоды 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны разам з Аляксандрам Татаранкам і Міхасём Бернатам рабілі даследаванні вайсковых пахаванняў таго часу, паведамілі мясцовыя жыхары з Вольна Міхаіл Амялішка і Аляксандр Сімончык.

На вясковых могілках у Вольна стала не хапаць месца, каб хаваць нябожчыкаў, і мясцовыя жыхары пачалі “асвойваць” для пахаванняў прылягаючую тэрыторыю. Капаючы свежыя магілы, людзі ўсё часцей знаходзілі чалавечыя рэшткі, якія сведчылі аб тым, што тут хавалі некага і раней. І тады за даследаванні ўзяліся баранавіцкія энтузіясты-валанцёры.

РЕКЛАМА

– Ад мясцовых жыхароў сталага веку мы даведаліся, што падчас Першай сусветнай вайны тут урачыста хавалі вайскоўцаў рускай арміі – ахвяр нямецкай газавай атакі, – расказаў Мікалай Падгайскі.

Міхаіл Амялішка (злева) расказаў Віктару Сырыцу пра тое, як яго бацька падвозіў забітых салдат да месца пахавання. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ

Міхаіл Амялішка (злева) расказаў Віктару Сырыцу пра тое, як яго бацька падвозіў забітых салдат да месца пахавання. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ

 

Па словах Сімончыка і Амялішкі, яны чулі ад сваіх бацькоў і дзядоў, што забітых было вельмі шмат і хавалі іх пад духавы аркестр, у прысутнасці генералаў. Бацька Амялішкі падвозіў нябожчыкаў на фурманцы да выкапаных магілаў. На кожнай магілцы быў усталяваны крыж, могілкі былі абнесены дубовым плотам, але час зрабіў сваю справу. На месцы пахаванняў засталіся толькі невялікія ўзвышшы, хаця могілкі займаюць плошчу 35х50 метраў.

Аляксандр Сімончык (справа) і баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Аляксандр Сімончык (справа) і баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка. Фота: Віктар СЫРЫЦА

 

Атрымаўшы гэту інфармацыю, даследчыкі з Баранавіч разам са старшынёй сельскага выканаўчага камітэта Алай Кістанавай звярнуліся ў 52 пошуковы батальён з просьбай правесці раскопы на месцы пахавання рускіх вайскоўцаў.

Першыя раскопы, што вяліся 1–3 чэрвеня, вынікаў не далі, але 26 жніўня было вырашана аднавіць гэту работу. Трэба сказаць, была яна складанай: глеба на гэтым сухадоле ў Вольна гліністая і за лета настолькі высахла, што лапату ўбіць было вельмі цяжка.

Знойдзеныя нацельныя крыжыкі. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Знойдзеныя нацельныя крыжыкі. Фота: Віктар СЫРЫЦА

І ўсё ж у самы апошні дзень работ, 29 жніўня, вайскоўцы натрапілі на пахаванні на глыбіні паўтара метра. Былі знойдзены чалавечыя рэшткі, крыжыкі, вайсковыя гузікі-бірулькі. З 31 жніўня работы каля Вольна працягнуты. Цяпер у раскопах бяруць удзел не два салдаты і старэйшы з імі, як раней, а сем вайскоўцаў.

Час знішчыў вайсковыя могілкі. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Час знішчыў вайсковыя могілкі. Фота: Віктар СЫРЫЦА

 

РЕКЛАМА

– Пошукавы атрад знаходзіць усё новыя пахаванні, – кажа Віктар Сырыца. – Па словах камандзіра пошуковага разліку, пасля заканчэння работы будуць аформлены дакументы па ахове вайсковых могілак. Месца пахавання плануецца агарадзіць і ўсталяваць на ім адпаведную шыльду.

На месцы раскопаў. Фота: Віктар СЫРЫЦА

На месцы раскопаў. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up