Новости / Культура

Экспедыцыя “Дарогі да святыняў” наведала Баранавічы

3.09.2015, 16:18 / remove_red_eye 148 / chat_bubble

Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, якая пачала свой шлях ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, 2 верасня дасягнула баранавіцкай зямлі.

Шлях экспедыцыі ў Баранавіцкім раёне, нязменным арганізатарам якой з’яўляецца наша зямлячка, паэтэса Ніна Загорская, пачаўся ад Святога Поля каля вёскі Загор’е. Там у капліцы адбыўся малебен з удзелам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана. У Баранавічах удзельнікі экспедыцыі наведалі храм Георгія Пабеданосца, а пасля ў бібліятэцы адбыліся чытанні на тэму “Стогадовая адлегласць ад Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім краі”.

– Адна з асноўных мэтаў нашай экспедыцыі – далучыць да свята беларускага пісьменства як мага больш людзей, – гаворыць намеснік кіраўніка экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі. – Ну і, вядома ж, несці людзям духоўнасць.

Фота: Віктар СЫРЫЦА

РЕКЛАМА

Фота: Віктар СЫРЫЦА

– Вельмі прыемна было чуць, што святары, якія ўдзельнічалі ў набажэнствах падчас экспедыцыі, гаварылі па-беларуску, – адзначае адзін з удзельнікаў мерапрыемства, Віктар Сырыца. – Гэта сімвалізуе тое, што свята, якое павінна адбыцца, будзе сапраўды святам беларускага пісьменства.

Фота: Віктар СЫРЫЦА

Фота: Віктар СЫРЫЦА

 

Далейшы шлях экспедыцыі пралягае праз Івацэвічы, Бярозаўскі і Пружанскі раёны і па Гарадзеншчыне. А завершыцца яна ў Шчучыне 6 верасня, у Дзень беларускага пісьменства.

Фота: Віктар СЫРЫЦА

Фота: Віктар СЫРЫЦА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up