Автор: Макар МАЛІНОЎСКІ

11:31, 1 сентября 2015

Общество

remove_red_eye 77

Амаль 95% студэнтаў БарДУ летась былі забяспечаны жыллём

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт займае шостае месца ў рэйтынгу ВНУ за 2014 год па забяспечанасці навучэнцаў жыллём.

Летась толькі 69 студэнтаў (5,5% ад агульнай колькасці навучэнцаў) не атрымалі месца ў інтэрнатах баранавіцкай ВНУ, адзначана на партале tut.by.

Усяго ў краіне працэнт забяспечанасці жыллём студэнтаў ВНУ складае 69,2% – 21 тысяча студэнтаў у 2014 годзе не атрымалі інтэрната. Толькі Беларуска-расійскі ўніверсітэт (БРУ) у Магілёве забяспечваў на 100% жыллём сваіх студэнтаў.

Вышэй БарДУ ў рэйтынгу – Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт (99,1%), Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт (98%), Мозырскі педагагічны ўніверсітэт (97,9%) і Магілёўскі ўніверсітэт харчавання (96,8%).

РЕКЛАМА

На апошнім 22-м месцы – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у якім толькі 48% навучэнцаў атрымліваюць пакоі ў інтэрнатах.

Рэйтынг складаецца штогадова беларускім прафсаюзам працаўнікоў адукацыі і навукі, але ў яго трапілі толькі ВНУ, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства адукацыі, што выключае  медыцынскі ўніверсітэт, інстытут культуры і іншыя.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up