Автор: Руслан Равяка

16:02, 31 августа 2015

Спецпроекты

remove_red_eye 312

Баранавічы на паштоўках, намаляваных Куртам Герхардам Арэндтам

Сярод нямецкіх паштовак часоў Першай сусветнай вайны сустракаюцца шмат з малюнкамі, якія адлюстроўваюць краявіды горада Баранавічы і ваколіц, цікавыя моманты побыту нямецкіх жаўнераў і жыццё мясцовых людзей.

Шмат малюнкаў зрабіў нямецкі мастак-графік Курт Арэндт. На жаль, у Баранавічах, краявіды якіх ён пакінуў на паперы, пра мастака амаль нічога не вядома.

З жыцця рускай вёскі – ля фантана. Паштоўка надрукавана ў баранавіцкай друкарні

З жыцця рускай вёскі – ля фантана. Паштоўка надрукавана ў баранавіцкай друкарні

РЕКЛАМА

Курт Герхард Арэндт (Kurt Gerhard Arendt) нарадзіўся 24 кастрычніка 1893 года. Жыў у мястэчку Reichenbach (цяпер польскі Дзержанюў).

Баранавічы. Вуліца Паштовая (цяпер Камсамольская)

Баранавічы. Вуліца Паштовая (цяпер Камсамольская)

У 1911–1914, 1919–1922 гадах вучыўся ва Уроцлаўскай школе мастацтва і рамёсел у Арнольда Буша, Карла Хануша ды Оскара Моль і Отта Мюлера. З 1923–1925 гг. працаваў памочнікам настаўніка малявання ў Дзяржаўнай рэальнай гімназіі ў Дзержанюве. З 1925 – настаўнікам у ліцэі. Але часта браў працяглыя адпачынкі для выканання графічных работ на замову. З 1927 года быў сябрам Аб’яднання мастакоў Сілезіі (Künstlerbund Schlesien). Быў таксама сябрам уроцлаўскай мастацкай групоўкі „Gruppe 1922”. Аздобіў сваімі графікамі шмат кніжак і каталогаў. У 1940 годзе Курт працаваў у школе імя Шылера ў Познані. У 1944 годзе выконваў функцыі школьнага раднага (Studienrat).

 

Баранавічы, Лагерштрасэ (цяпер вайсковы гарадок)

Баранавічы, Лагерштрасэ (цяпер вайсковы гарадок)

Пасля вайны яго горад быў перададзены Польшчы, і мастак пераехаў у ФРГ. У 1945–1947 гадах ён кіраваў мастацкай майстэрняй у горадзе Услар (Ніжняя Саксонія). Адначасова працаваў як вольны мастак і настаўнік у школе. Памёр Курт Арэндт 15 студзеня 1978 года.

Баранавічы. Піянерштрасэ – цяпер Дзімітрава. Пажарная вежа.

Баранавічы. Піянерштрасэ – цяпер Дзімітрава. Пажарная вежа.

Яго малюнкі змешчаныя на некалькіх дзясятках паштовак, частка з якіх (у 1917 годзе і пазней) падпісана Arendt – так мастак падпісваўся пазней, пасля таго, як вярнуўся дахаты. Але частка гравюраў з выявамі нашага горада (выкананых пераважна ў першай палове 1916 годзе) пазначана адмысловым значком, у якіх чытаюцца літары “A” і “K”. На жаль, дакладна немагчыма пакуль вызначыць, што гэтыя працы належаць Арэндту, але з вялікай верагоднасцю можна казаць, што гэта менавіта яго працы.

Нямецкія вайскоўцы на Шчары

Нямецкія вайскоўцы на Шчары

РЕКЛАМА

 

Малюнкі Курта, змешчаныя на паштоўках, надрукаваныя ў многіх нумарах “Нямецкай ваеннай газеты ў Баранавічах” (Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi), якая выдавалася ў 1916–1918 гг. і ў якой працаваў мастак падчас службы ў войску.

Умацаванні пад Даравам (з газеты Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi)

Умацаванні пад Даравам (з газеты Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi)

Баранавіцкі яўрэй

Баранавіцкі яўрэй

Сустрэча немца і баранавіцкага яўрэя

Сустрэча немца і баранавіцкага яўрэя

У баранавіцкай чайной

У баранавіцкай чайной

Баранавічы. Толькі для цывільных.

Баранавічы. Толькі для цывільных.

З жыцця ў Баранавічах

З жыцця ў Баранавічах

Жаўнер штурмавога батальёна (з газеты Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi)

Жаўнер штурмавога батальёна (з газеты Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi)

Нямецкія вайскоўцы

Нямецкія вайскоўцы

Вулічная сцэна

Вулічная сцэна

Новая Мыш

Новая Мыш

Хаўпштрасэ – галоўная вуліца (цяпер Савецкая)

Хаўпштрасэ – галоўная вуліца (цяпер Савецкая)

Кайзер-Вільгельмштрасэ (цяпер вуліца Горкага)

Кайзер-Вільгельмштрасэ (цяпер вуліца Горкага)

Гарнізонная царква

Гарнізонная царква

РЕКЛАМА

Баранавічы, Бісмаркштрасэ (цяпер вул. Чырвонаармейская)

Баранавічы, Бісмаркштрасэ (цяпер вул. Чырвонаармейская)

Палескі вакзал

Палескі вакзал

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up