Автор: Любоў БАХУРЭВІЧ

15:41, 27 августа 2015

Общество

remove_red_eye 62

Ападкаў у Баранавічах бліжэйшы час метэаролагі не прагназуюць

Пакуль лета не збіраецца саступаць восені: тэмпература паветра будзе захоўвацца каля 30 градусаў.

У Баранавічах у пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы ад +12 да +17, удзень ад +28 да +33.

У суботу, 29 жніўня, начная тэмпература будзе ад +10 да +15, дзённая — ад +22 да +27, пераменная воблачнасць, без ападкаў.

30 жніўня, у нядзелю, прагназуецца ад +7 да +12 градусаў уначы і ад +25 да +30 удзень, невялікая воблачнасць без ападкаў.

РЕКЛАМА

У многіх раёнах Бросцкай вобласці дзённая тэмпература дасягне ад +30 да 33 градусаў, паведамілі Intex-press на Баранавіцкай метэаралагічнай станцыі.

28 жніўня ў Брэсцкай вобласці прагназуецца надзвычайная пажаранебяспека — чырвоны ўзровень.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up