Автор: Аляксей БЕЛЫ

15:34, 26 августа 2015

Общество

remove_red_eye 104

Баранавіцкія рэкорды: Памідор вагою 610 грамаў

Вялікі тамат вырас у Баранавічах на агародзе.

Памідор вагою 610 грамаў вырасціла сёлета ў сваім агародзе жыхарка горада Людміла.

Як распавяла гаспадыня, таматы выспяваюць у яе ў адкрытым грунце. Вясна ў гэтым годзе была халоднай, таму памідорныя калівы са свайго насення Людміла высадзіла ў грунт толькі ў канцы  мая. Але вельмі спрыяльным для гэтай культуры было лета. Таму і вырас памідор сорта “Бычынае сэрца” такім вялікім.

Калі ў вас атрымалася вырасціць нешта надзвычайнае ў вашым агародзе, знайсці ў лесе ці зрабіць сваімі рукамі і вы хочаце паведаміць пра гэта ўсім – пішыце нам: news@intex-press.by ці званіце па нумары 41-69-00.  

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up