Новости / Культура

На фестываль бардаўскай песні пад Баранавічы прыехаў удзельнік з ЗША

24.08.2015, 12:22 / remove_red_eye 219 / chat_bubble0

Выступленне амерыканскага спевака з Сіэтла (штат Вашынгтон) Джошуа Ланца выклікала фурор на фестывалі бардаўскай песні памяці нашага земляка Юрыя Дзмітрука, што адбыўся на возеры Гаць 21–23 жніўня.

Госцю з далёкай Амерыкі ў адступленне ад рэгламенту, які дазваляў паказаць гледачам адзін твор, далі магчымасць выканаць пад гітару песню Уладзіміра Высоцкага “Скалалазка”, паказаць амерыканскі твор пад губны гармонік і прачытаць верш Аляксандра Пушкіна. Джошуа рабіў гэта так эмацыянальна, хоць і з добрым ангельскім акцэнтам, што гледачы не хацелі адпускаць яго са сцэны. Па словах хлопца, у Беларусі ён ужо другі раз па запрашэнні сяброў. Першы раз наведаў нашу краіну летась.

Джошуа Ланц з ЗША прыняў удзел у бардаўскім фестывалі.

Джошуа Ланц з ЗША прыняў удзел у бардаўскім фестывалі.

РЕКЛАМА

 – Я люблю тут, – сказаў ён, трошкі блытаючы словы. – Для мяне Беларусь як другая радзіма.

Ірына, сястра Юрыя Дзмітрука, адкрыла мерапрыемства.

Ірына, сястра Юрыя Дзмітрука, адкрыла мерапрыемства.

 

Увогуле фестываль бардаўскай песні ў памяць Юрыя Дзмітрука, турыста, альпініста і барда, трагічна загінуўшага ў 2004 годзе, прайшоў, як заўсёды, на высокім узроўні. Праўда, з-за яго пераносу з ліпеня на жнівень у сувязі з забаронай на наведванне лясоў людзей сабралося трошкі менш, чым звычайна (фестываль праводзіўся ў сёмы раз).

РЕКЛАМА

Толькі ў сераду, 19 жніўня, стала вядома, што правядзенне мерапрыемства ўсё ж такі дазволена. І 50 бардаў ды выканаўцаў з Баранавіч, Мінска, Пінска, Драгічына, Ляхавіч, Кобрына, іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Украіны і Расіі, многія з сем’ямі, у лесе на беразе возера паставілі свае палаткі.

Конкурсны адбор удзельнікаў мерапрыемства.

Конкурсны адбор удзельнікаў мерапрыемства.

Шмат было і гледачоў, многія з якіх сабраліся менавіта на канцэрт. Усе, хто размясціўся ў лесе, далі падпіску арганізатарам, што будуць асцярожна абыходзіцца з агнём, бо без вогнішчаў фестываль не фестываль. Песні і вершы гучалі ў гэты вечар самыя розныя – і на турыстычную тэму, і пра каханне, і пра вайну. У праграме фестывалю былі і спартыўныя спаборніцтвы – начное арыентаванне, тэхніка пешаходнага і воднага турызму.

У праграме фестывалю былі і спартыўныя спаборніцтвы – начное арыентаванне, тэхніка пешаходнага і воднага турызму.

У праграме фестывалю былі і спартыўныя спаборніцтвы – начное арыентаванне, тэхніка пешаходнага і воднага турызму.

Па словах Сяргея Конана, аднаго з арганізатараў, прыемна тое, што на фестываль з’язджаецца і ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах усё больш моладзі, у тым ліку і былыя вучні Юрыя Дзмітрука.

Выступаюць баранавіцкія аўтары – Галіна Ліс і Сяргей Карповіч.

Выступаюць баранавіцкія аўтары – Галіна Ліс і Сяргей Карповіч.

Пераможцы конкурсаў песні і паэзіі  атрымалі дыпломы, буклеты з сюжэтамі сёлетняга фестывалю і традыцыйныя пацеркі з абаранкаў на шыю, як напамін, што фестываль адбываецца на баранавіцкай зямлі. Удзельнікі імпрэзы развіталіся з надзеяй, што праз год сустрэнуцца тут зноў.

Спявае Наталля Галабурда з Драгічына.

РЕКЛАМА

Спявае Наталля Галабурда з Драгічына.

Фестываль сабраў шмат гледачоў.

Фестываль сабраў шмат гледачоў.

Выступ Джошуа Ланца выклікаў фурор.

Выступ Джошуа Ланца выклікаў фурор.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up