ВІДЭА-анлайн сустрэчы Статкевіча на аўтавакзале «Усходні»
Палітвязня Міколу Статкевіча, які 21 жніўня выйшаў на волю, сустракаюць на аўтавакзале «Усходні» ў Мінску. Відэа радыё «Свабода».
Аляксандр Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова і іншых палітвязняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
«Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова», – гаворыцца ў паведамленні.
Комментарии
Правила комментирования