Автор: Аляксей БЕЛЫ

14:35, 21 августа 2015

Происшествия

remove_red_eye 62

Жыхара Баранавіцкага раёна аштрафавалі на 1,8 млн рублёў за зламаную шыльду на месцы бітвы пад Палонкай

Суд прыняў пастанову без прысутнасці абвінавачваемага, бо яго не знайшла міліцыя.

Да штрафу памерам у 10 базавых велічынь асуджаны жыхар вёскі Палонка за тое, што пашкодзіў таблічку з QR-кодам каля мемарыяльнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы каля гэтай вёскі.

Як расказаў старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, суд над жыхаром Палонкі ўжо пераносіўся па прычыне таго, што той на папярэдняе паседжанне не з’явіўся. На гэты раз участковы павінен быў даставіць парушальніка ва ўстанову, але не змог яго знайсці. Тым не менш суддзя суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Вольга Раманюк разгледзела справу і вынесла пастанову: прызнаць хулігана вінаватым па арт. 10.9 КаАП Рэспублікі Беларусь у пашкоджанні гістарычнага помніка і асудзіць да штрафу ў 10 базавых велічынь.

– Мы прасілі суд пакараць яго штрафам у памеры 1 мільён 460 тысяч рублёў – такі ўрон нанёс парушальнік помніка, сказаў Віктар Сырыца, – таму рашэннем суда задаволеныя.

РЕКЛАМА

Нагадаем, што шыльда з QR-кодам каля памятных камянёў была знішчана і выкінута ў смецце ў пачатку ліпеня, праз некалькі дзён пасля ўсталявання там новага барэльефа. Міліцыя знайшла хулігана. Па словах участковага, п’янага мужчыну (1959 г.н.) «пакрыўдзіў» надпіс па-англійску на таблічцы. Зламыснік адламаў шыльду з QR-кодам, бо не зразумеў, што там напісана.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up