Новости / Общество

Успамін жыхара Баранавіч: Як мы «вызвалялі» Чэхаславакію

21.08.2015, 15:21 / remove_red_eye 150 / chat_bubble

21 жніўня споўнілася 47 год, як войскі краінаў Варшаўскай дамовы акупавалі Чэхаславакію, каб перашкодзіць дэмакратычным пераменам у гэтай краіне.

Сярод тых, каго паслалі ўлетку 1968 года “абараняць” сацыялістычную дзяржаўнасць ЧССР, быў і старшы сяржант тэрміновай службы (цяпер – намеснік начальніка Заходняй пошукова-здымачнай геалагічнай партыі) Валерый Фінюк.

Танкавая дывізія, у якой служыў Валерый, у той час стаяла ў Брэсце. У пачатку лета 1968 года асабовы склад паднялі па трывозе, тэхніку пагрузілі на платформы і перадыслацыравалі ў Польшчу. Усё лета дывізія “качавала” з месца на месца па гэтай краіне. Пад восень нават пачалі хадзіць чуткі, што танкістаў адправяць назад, у СССР. Але 19 жніўня паведамілі: рыхтуйцеся да маршу ў Чэхаславакію. Увечары ў лесе вайскоўцам быў зачытаны загад камандавання – рушыць на абарону сацыялізму ў ЧССР.

Танкі ў цэнтры Прагі. Фота: ALDOR46 https://commons.wikimedia.org

РЕКЛАМА

Танкі ў цэнтры Прагі. Фота: ALDOR46 https://commons.wikimedia.org

 

– Салдатам  паведамілі, што польскія грошы ім болей не спатрэбяцца, будуць іншыя, – расказвае Валерый Фінюк. – Прыйшла аўталаўка, мы патрацілі ўсе злотыя і пачалі рыхтавацца да паходу на Чэхаславакію. Начынялі патронамі ражкі аўтаматаў, запраўлялі кулямётныя стужкі патронамі, у тым ліку і з трасіруючымі кулямі.

Уначы дывізія рушыла ў дарогу. Батальён Валерыя ішоў у галаве калоны.

Савецкі камандзір з танка назірае за дэманстрацыяй. Фота: František Dostál https://commons.wikimedia.org

Савецкі камандзір з танка назірае за дэманстрацыяй. Фота: František Dostál https://commons.wikimedia.org

 

– На мяжы з Чэхаславакіяй нас ніхто не спыніў, мы так і пайшлі за танкам камбата. Гэта было падобна на сапраўдную вайну, – працягвае Валерый Фінюк. – Ніхто нікога не чакаў, рэгуліроўшчыкаў відаць не было, калона расцягнулася на некалькі кіламетраў. На скрыжаваннях выходзілі з баявых машын, свяцілі ліхтарыкам – куды вядуць гусеніцы папярэдніх танкаў.

Нечакана танк Валерыя Фінюка перакуліўся ў кювет, яго выцягнулі толькі праз тры гадзіны. Вайскоўцы адсталі ад сваёй часці, давялося яе шукаць. Толькі на другія суткі нагналі свой полк, які быў ужо ў горадзе Бенешаў.

Пратэстуючыя чэхі спрабуюць падпаліць савецкі танк. ÄŒeskoslovensko, Praha

Пратэстуючыя чэхі спрабуюць падпаліць савецкі танк. ÄŒeskoslovensko, Praha

 

У гэты час адзін экіпаж на танку паехаў у разведку ў горад, дзе сустрэў чэшскіх вайскоўцаў – полк знішчальнікаў танкаў. Чэхі паведамілі савецкім салдатам, што будуць змагацца да канца, але ворага не прапусцяць. Пачаліся працяглыя перамовы, якія вяліся праз ваеннага каменданта Бенешава. Дні чатыры савецкі полк дзяржаў Бенешаў у аблозе. У гэты час падаспеў з ГДР яшчэ адзін савецкі танкавы полк ды пачаў акружаць і сваіх і чэхаў… Пазней разабраліся дзе хто – пачулі рускую лаянку.

Танкі на вуліцах Прагі, 1968 год. Фота: František Dostál https://commons.wikimedia.org

Танкі на вуліцах Прагі, 1968 год. Фота: František Dostál https://commons.wikimedia.org

 

Яшчэ праз чатыры дні полк, у якім служыў Валерый Фінюк, накіравалі ў Тын-над-Влтавай. Там савецкія войскі блакавалі чэшскія часці. Танкісты атрымалі карткі агню – каму па якім аб’екце страляць. Два дні танкавыя гарматы былі наведзеныя на горад. Кіраўніцтва горада прыехала на перамовы, толькі тады танкавыя ствалы адвярнулі ўбок.

РЕКЛАМА

Савецкі танк у агні. Фота: National Archives (archive.org)  https://commons.wikimedia.org

Савецкі танк у агні. Фота: National Archives (archive.org) https://commons.wikimedia.org

 

– Гэта было жудасна: гудзела зямля пад гусеніцамі, у небе кружылі самалёты. А чэхі люта ненавідзелі нас, – расказвае Валерый Фінюк. – Асабліва моладзь. Кідалі ў нас яйкамі, памідорамі, перакульвалі нашы УАЗы. Мы вымушаныя былі суправаджаць УАЗы – спераду і ззаду машын ехалі танкі. На вуліцах горада праходзілі антысавецкія  мітынгі чэхаў. Нам як «акупантам» нідзе нават вады не давалі – уначы мы з каністрамі поўзалі да Влтавы за вадой.

У Тыне-над-Влтавай полк Валерыя стаяў да восені. Вайскоўцы жылі ў зямлянках і намётах. У кастрычніку іх накіравалі на месца пастаяннай дыслакацыі ў Міловіцэ. Там савецкія вайскоўцы засяліліся ў казармы.

У гэтым горадзе Валерый і даслужыў да звальнення ў запас. А савецкія войскі заставаліся ў Чэхаславакіі яшчэ доўга, да чэрвеня 1991 года.

Сучасны стан савецкага вайсковага гарадка ў Міловіцэ. Фота: phshatiy, https://commons.wikimedia.org

Сучасны стан савецкага вайсковага гарадка ў Міловіцэ. Фота: phshatiy, https://commons.wikimedia.org

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up